Перайсці да зместу

Валга

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Горад Валга)
Горад
Валга
эст.: Valga
Краіна
Павет
Каардынаты
Заснаваны
1286
Плошча
  • 16,65 км² (31 снежня 2016)[1]
Водныя аб’екты
Насельніцтва
  • 12 173 чал. (1 студзеня 2024)[2]
Тэлефонны код
8-10-372-76
Паштовыя індэксы
68230
Валга на карце Эстоніі
Валга (Эстонія)
Валга

Валга (эст.: Valga, ням.: Walk) — горад на поўдні Эстоніі, адміністрацыйны цэнтр павета Валгамаа. Першы ўспамін пра горад датуецца 1286 годам. У 1584 годзе ад Стэфана Баторыя паселішча атрымала статус горада. Валга з’яўляецца важным транспартным вузлом краіны. Насельніцтва — 14153 чал (2009).

Размешчаны на рацэ Педэлі (басейн возера Выртс’ярв). Ушчыльную прымыкае да латвійскага горада Валка, складаючы з ім, па сутнасці, адзіны горад. Плошча горада складае 16,5 км².

Горад знаходзіцца на скрыжаванні шашэйных і чыгуначных дарог. Горад перасякаюць шашы ў напрамку на Йыхві — Нарва, Уўлу (Пярну), Выру, Рыга. Чыгуначныя шляхі Талін — Тарту — Рыга злучаныя праз Тапу з магістраллю Талін — Нарва — Санкт-Пецярбург. Валга перасякае шлях у кірунку Выру — Пячоры на Пскоў. Адлегласць ад горада да Тарту па шашы складае 89 км, да Пярну — 144 км, да Таліна — 245 км, да Рыгі — 175 км, да Пскова — 170 км.

Год Колькасць
1922 9 455 [3]
1934 10 842 [4]
1959 13 305 [5]
1970 16 981 [5]
1979 18 474 [6]
Год Колькасць
1989 17 722 [5]
2000 14 319 [7]
2011 12 261 [8]
2014 12 437 [9]
2015 12 352 [10]
Год Колькасць
2016 12 632 [11]
2017 12 452 [12]
2018 12 334 [13]
2019 12 182 [14]
2020 12 040 [15]
Год Колькасць
2021 12 010 [16]
2023 12 319 [17]
2024 12 173 [2]

Вядомыя асобы

[правіць | правіць зыходнік]
  • Уна Лахт (1924—2008) — эстонскі пісьменнік.
  • Казімір Свёнтак (1914—2011) — рымска-каталіцкі царкоўны дзеяч, першы кардынал у гісторыі незалежнай Беларусі.
  1. а б Maakatastri statistikaLand Board. Праверана 19 кастрычніка 2018.
  2. а б Statistical Database of Statistics Estonia Праверана 21 ліпеня 2024.
  3. Rahvastik maakondades ja linnades, 1922
  4. Rahvastik maakondades ja linnades, 1934
  5. а б в Eesti rahvastik rahvaloenduste andmetel I, Population of Estonia by Population Censuses ITallinn: Statistikaamet, 1995. — С. 38. — 263 с. — ISBN 9985-826-17-5
  6. Eesti rahvastik rahvaloenduste andmetel I, Population of Estonia by Population Censuses ITallinn: Statistikaamet, 1995. — С. 39. — 263 с. — ISBN 9985-826-17-5
  7. 2000 Population and Housing Census Праверана 3 чэрвеня 2023.
  8. 2011 Population and Housing Census Праверана 14 ліпеня 2014.
  9. Statistical Database of Statistics Estonia Праверана 30 жніўня 2014.
  10. Statistical Database of Statistics Estonia Праверана 27 мая 2015.
  11. Statistical Database of Statistics Estonia Праверана 29 мая 2016.
  12. Statistical Database of Statistics Estonia Праверана 30 мая 2017.
  13. Statistical Database of Statistics Estonia
  14. Statistical Database of Statistics Estonia Праверана 9 чэрвеня 2019.
  15. Statistical Database of Statistics Estonia Праверана 10 лістапада 2020.
  16. 2021 census of Estonia Праверана 3 чэрвеня 2023.
  17. Statistical Database of Statistics Estonia Праверана 8 жніўня 2023.