Гаўр
| Горад | |||||
| Гаўр | |||||
|---|---|---|---|---|---|
| Le Havre | |||||
|
|||||
| 49°29′24″ пн. ш. 0°06′00″ у. д.HGЯO | |||||
| Краіна |
|
||||
| Рэгіён | Нармандыя | ||||
| Дэпартамент | Прыморская Сена | ||||
| Кіраўнік | Эдуар Філіп | ||||
| Гісторыя і геаграфія | |||||
| Плошча | 46,95 км² | ||||
| Вышыня цэнтра | 2 м, 0 м[1], 105 м[1] і 43 м[2] | ||||
| Водныя аб’екты | Сена | ||||
| Часавы пояс | UTC+1, летам UTC+2 | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Насельніцтва | 188 605 чалавек (2009) | ||||
| Шчыльнасць | 3 917 чал./км² | ||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Тэлефонны код | 39 | ||||
| Паштовыя індэксы | 76600, 76610, 76620 | ||||
| lehavre.fr (фр.) | |||||
| Паказаць/схаваць карты | |||||
Гаўр (фр.: Le Havre) — горад і камуна на поўначы Францыі, у рэгіёне Нармандыя, супрэфектура ў дэпартаменце Прыморская Сена. Гаўрскі порт — адзін з найбуйнейшых у Францыі. Насельніцтва 188605 чалавек (2009).
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Гаўр размешчаны на правым беразе Сены, непадалёк ад яе эстуарыя. Рака аддзяляе гэты горад ад дэпартамента Кальвадос і суседняга горада Анфлёр. На поўнач і на захад ад Гаўра знаходзіцца ўзбярэжжа праліва Па-дэ-Кале.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Гаўр — адзін з маладых гарадоў Францыі. Пры заснаванні адміралам Гіёмам Гуф’е ў 1517 годзе ён быў названы Францыскопалем (фр.: Franciscopolis) у гонар караля Францыска I. Пасля быў перайменаваны ў Гаўр-дэ-Грас («прасвядная гавань»). У 1562 годзе гугеноты перадалі горад англічанінам, але ўжо праз 2 гады ён вярнуўся да Францыі.
Да 1572 года горад стаў значным гандлёвым цэнтрам, адкуль накіроўваліся караблі да Ньюфаўндленда і Шпіцбергена для лоўлі траскі і кітоў. Да XVIII стагоддзя порт Гаўра стаў другім па велічыні ў Францыі пасля Нанта.
Падчас Другой сусветнай вайны горад быў амаль поўнасцю знішчаны. Пасля вайны па праекту Агюста Перэ ён быў зноў забудаваны сучаснымі пабудовамі характэрнага белага колеру.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]
| |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Гарады-пабрацімы
[правіць | правіць зыходнік]
Port of Amsterdam[d], Нідэрланды
Überherrn[d], Германія
Айдын, Турцыя
Далянь, Кітай (23 лістапада 1985)[12][13][…]
Магдэбург, Германія (9 мая 2011)[14][15][…]
Пуэнт-Нуар, Рэспубліка Конга (15 сакавіка 1984)[16][17]
Сан-Франсіска-дэ-Кампечэ[d], Мексіка
Санкт-Пецярбург, Расія (1965)[18][19][…]
Саўтгемптан, Вялікабрытанія (1973)[15]
Тампа, ЗША (1992)[20][15]
Трыест, Італія
Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]- Арцюр Анегер, французскі кампазітар
- Жан Дзюбюфэ, французскі мастак і скульптар
- Рауль Дзюфі
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б база даных аб французскіх камунах — Institut national de l'information géographique et forestière, 2015.
- ↑ https://data.geopf.fr/telechargement/download/GEOFLA/GEOFLA_2-2_COMMUNE_SHP_LAMB93_FXX_2016-06-28/GEOFLA_2-2_COMMUNE_SHP_LAMB93_FXX_2016-06-28.7z — 2016.
- ↑ Recensement de la population 2015 — 2017.
- ↑ Populations légales 2016 — Нацыянальны інстытут статыстыкі і эканамічных даследаванняў Францыі, 2018.
- ↑ Populations légales 2017 — Нацыянальны інстытут статыстыкі і эканамічных даследаванняў Францыі, 2019.
- ↑ Populations légales 2018 — Нацыянальны інстытут статыстыкі і эканамічных даследаванняў Францыі, 2020.
- ↑ Populations légales 2019 — Нацыянальны інстытут статыстыкі і эканамічных даследаванняў Францыі, 2022.
- ↑ Populations légales 2020 — Нацыянальны інстытут статыстыкі і эканамічных даследаванняў Францыі, 2022.
- ↑ Populations légales 2021 — Нацыянальны інстытут статыстыкі і эканамічных даследаванняў Францыі, 2023.
- ↑ Populations de référence 2022 — INSEE, 2024.
- ↑ Populations de référence 2023 — INSEE, 2025.
- ↑ http://www.wb.dl.gov.cn/index.php/home/index/news_list/id/890/column_id/2.html
- ↑ https://www.lehavre.fr/actualites/le-jumelage-le-havre-dalian-30-ans
- ↑ https://www.lehavre.fr/actualites/la-fete-de-leurope-lheure-de-lamitie-franco-allemande
- ↑ а б в https://www.lehavre.fr/ma-ville/un-reseau-vivant-de-villes-partenaires
- ↑ https://archives.lehavre.fr/culture-sciences-loisirs-et-celebrations
- ↑ https://www.adiac-congo.com/content/cooperation-decentralisee-pointe-noire-et-le-havre-reaffirment-leur-accord-de-jumelage-69777
- ↑ https://www.lehavre.fr/espace-presse/rock-challenge-la-danse-pour-rapprocher-les-jeunes
- ↑ https://kvs.gov.spb.ru/en/cooperation-with-foreign-cities-and-regions/
- ↑ https://www.lehavre.fr/actualites/de-nouveaux-liens-entre-le-havre-et-tampa
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Гаўр- Афіцыйны сайт Архівавана 4 студзеня 2006.