Горад Дуала

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Горад
Дуала
Douala
Douala.JPG
Краіна
Каардынаты
Плошча
210 км²
Вышыня цэнтра
13 м
Насельніцтва
1 494 700 чалавек (2001)
Шчыльнасць
7150 чал./км²
Часавы пояс
Горад Дуала (Камерун)
Горад Дуала

Дуала — найбуйнейшы горад Камеруна, яго эканамічная сталіца, цэнтр прыбярэжнага рэгіёна і дэпартамента Вуры. Насельніцтва - 1494,7 тыс. чалавек (дадзеныя 2001 года). Насельніцтва агламерацыі - звыш 2 мільёнаў чалавек.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Горад Дуала размешчаны ў заходняй частцы Камеруна, у 250 кіламетрах на захад ад Яўндэ, у 24 кіламетрах ад Атлантычнага акіяна, па берагах эстуарыя ракі Вуры. Паўднёвая, вялікая частка горада размешчана на левым беразе ракі. Паўночную, партовую частку звязвае з паўднёвай мост Банаберы. Горад Дуала злучаны чыгункамі з гарадамі Яўндэ, Эдэа, Нконгсамба, Нгаундэрэ і Кумба.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Першымі еўрапейцамі, якія з'явіліся ў раёне сучаснай Дуалы, былі партугальцы ў 1472 годзе. Каля 1650 года на тэрыторыі сучаснай Дуалы ўзнікла паселішча народа дуала. У XVIII стагоддзі паселішча зрабілася цэнтрам трансатлантычнага гандлю нявольнікамі. У сярэдзіне XIX стагоддзя сюды прыбываюць англійскія місіянеры.

Выбітныя ўраджэнцы і жыхары[правіць | правіць зыходнік]