Лабінск
Выгляд
(Пасля перасылкі з Горад Лабінск)
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||
Лабінск (руск.: Лабинск) — горад (з 1947 года) у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Лабінскага раёна Краснадарскага края. Насельніцтва 61,2 тыс. чалавек (2007). Заснаваны ў 1841 годзе.
Горад размешчаны на правым беразе ракі Лаба (прыток Кубані) у перадгор'і Галоўнага Каўказскага хрыбта, за 180 км ад Краснадара. Чыгуначная станцыя Лабінская, на галінцы да Курганінска.
Харчовая прамысловасць: кансервавы, цукровы, маслаэкстракцыйны заводы, сыраробны і мясны камбінаты. Лёгкая прамысловасць: швейная, абутковая фабрыкі. Хімічная прамысловасць: лакафарбавы завод.