Мантэвідэа
| Горад | |||
| Мантэвідэа | |||
|---|---|---|---|
| San Felipe y Santiago de Montevideo | |||
|
|||
| 34°52′01″ пд. ш. 56°10′00″ з. д.HGЯO | |||
| Краіна |
|
||
| Гісторыя і геаграфія | |||
| Заснаваны | 24 снежня 1726 | ||
| Плошча | 540 км² | ||
| Вышыня цэнтра | 43 м | ||
| Водныя аб’екты | Эстуарый Ла-Плата | ||
| Часавы пояс | UTC-3 | ||
| Насельніцтва | |||
| Насельніцтва | 1 325 968 чалавек (2004) | ||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||
| Тэлефонны код | (+598) 2 | ||
| Паштовы індэкс | 10000 | ||
| Аўтамабільны код | S | ||
|
|
|||
| montevideo.gub.uy (ісп.) | |||
| Паказаць/схаваць карты | |||

Мантэвідэ́а (ісп.: San Felipe y Santiago de Montevideo) — сталіца Уругвая і адміністрацыйны цэнтр дэпартамента Мантэвідэа. Плошча горада складае 540 км².
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Мантэвідэа размешчаны на левым беразе заліва Ла-Плата Атлантычнага акіяна. На поўнач ад сталіцы ляжыць узгорыстая мясцовасць, якая ўзнімаецца да 500 м над узроўнем мора, цягнецца да бразільскай мяжы. Клімат субтрапічны - лагодны, умерана вільготны і цёплы. Сярэдняя тэмпература студзеня складае 23 градусы, а ліпеня - каля +10 градусаў. Сярэднегадавая колькасць ападкаў не перавышае 1000 мм. Выпадаюць яны галоўным чынам у перыяд з чэрвеня па верасень. Натуральная расліннасць прадстаўлена травой і хмызнякамі, характэрнымі для зоны саван. У межах горада растуць у асноўным завезеныя з Еўропы дрэвы - дуб, хвоя, эўкаліпт, платан.
Насельніцтва, мова, веравызнанне
[правіць | правіць зыходнік]Колькасць насельніцтва Мантэвідэа да цяперашняга часу дасягнула 1,5 млн чалавек, што складае прыкладна 49% усяго насельніцтва Уругвая. У горадзе пражываюць у асноўным нашчадкі іспанскіх і італьянскіх эмігрантаў (крэолы). У сярэдзіне XIX - пачатку XX стст. насельніцтва Мантэвідэа ў значнай меры папоўнілася перасяленцамі з Заходняй Еўропы - іспанцамі, італьянцамі, французамі. Уругвай лічыцца адной з найбольш «белых» краін Лацінскай Амерыкі. У перыяд іспанскай каланізацыі і антыіндзейскіх войнаў, карэннае насельніцтва было практычна цалкам знішчана. У Мантэвідэа існуе невялікая яўрэйская абшчына, якая з'яўляецца адной з самых вялікіх у Лацінскай Амерыцы.
Дзяржаўная мова - іспанская, але ў вымаўленні адчуваецца ўплыў італьянскай. Прыкладна палова насельніцтва сталіцы належыць да рымска-каталіцкай царквы. Распаўсюджаныя таксама метадысцкае і англіканскае веравызнанне.
Адукацыя
[правіць | правіць зыходнік]Вядомыя ўраджэнцы і жыхары
[правіць | правіць зыходнік]- Карлас Шэрман — беларуска-іспанскі перакладчык
- Хасэ Альберта Мухіка Кардана
- Маціяс Гансалес
- Нельсан Даніэль Гуцьерэс-Луонга
- Марцін Касерэс
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Мантэвідэа