Карлас Шэрман
Карлас Шэрман | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 25 кастрычніка 1934[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 4 сакавіка 2005 (70 гадоў) ці 6 сакавіка 2005[1] (70 гадоў) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | Уругвай , Беларусь |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | перакладчык, пісьменнік, журналіст, паэт |
Жанр | паэзія |
Мова твораў | іспанская, беларуская, руская |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Цытаты ў Вікіцытатніку |
Карлас Шэрман (25 кастрычніка 1934, Мантэвідэа, Уругвай — 4 сакавіка 2005) — беларуска-іспанскі перакладчык, літаратар і праваабаронца.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў сям’і рабочага — выхадца з Заходняй Беларусі. Вучыўся ў Нацыянальным інстытуце імя М. Марэна (Буэнас-Айрэс, Аргенціна, 1951—1956) па спецыяльнасці філалогія. Працаваў у аргенцінскіх газетах. У 1956 годзе прыехаў на Беларусь. У 1964—1980 гг. — загадчык рэдакцыйна-выдавецкага сектара Фундаментальнай бібліятэкі імя Якуба Коласа АН БССР. З 1989 года — віцэ-прэзідэнт Беларускага ПЭН-цэнтра. Член СП СССР і Беларусі з 1979.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Дэбютаваў у аргенцінскім перыядычным друку ў 1952 годзе, у рускай перыёдыцы Беларусі — з 1964 года, на беларускай мове — з 1975. З іспанскай мовы на рускую пераклаў раман М. Сапата Алівельі «Чорны загон» (часопіс «Неман», 1967), раман Г. Гарсія Маркеса «Восень патрыярха» (з В. Тарасам, Масква, 1978), на беларускую мову пераклаў паасобныя творы Н. Гільена , Г. Гарсія Маркеса, Ф. Піта Радрыгеса , О. Фернандэса, У. Дзітаранта, С. Ібаргоена, К. Кастэльотэ, Э. Кардэналя, Д. Алонса і інш., а таксама выбраную лірыку А. Тэхада Гомеса (1987). У перакладзе з беларускай на іспанскую выйшлі «Мая Бесядзь» А. Куляшова, «Конь і леў» М. Танка, «Чырвоны мак» В. Хомчанкі, народныя казкі ў апрацоўцы А. Якімовіча (усе ў 1976), «Шлюбная ноч» І. Шамякіна (1980), «Дажыць да світання» (1980), «Абеліск» (1984) і «У тумане» (1989) В. Быкава, выбранае Я. Купалы і Я. Коласа «Папараць-кветка» (1982), выбранае Р. Барадуліна «Чорны вол маёй трывогі» (1985), «Плач перапёлкі» І. Чыгрынава (1988), «Загад № 1» М. Чаргінца (1990).
Аўтар кніг паэзіі «Дождж у Каралішчавічах» (на іспанскай мове, у перакладзе на беларускую Р. Барадуліна, 1984) і «Сны» (у перакладзе з іспанскай Р. Барадуліна і В. Сёмухі, 1989).
Склаў зборнікі выбранай лірыкі Федэрыка Гарсія-Лоркі (1975), П. Неруды (1976), Н. Гільена (1977), Габрыелы Містраль (1984), а таксама анталогію сучаснай кубінскай паэзіі «Тытунёвая кветка» (1986).
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Шэрман Карлас // Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік / Склад. А. К. Гардзіцкі. Нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — 653 с.: іл. — 22 000 экз. — ISBN 5-340-00709-X.
- Шэрман Карлас // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 1992—1995.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Нарадзіліся 25 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1934 годзе
- Нарадзіліся ў Мантэвідэа
- Памерлі 4 сакавіка
- Памерлі ў 2005 годзе
- Памерлі 6 сакавіка
- Памерлі ў Нарвегіі
- Пахаваныя ў Мінску
- Члены Беларускага ПЭН-цэнтра
- Члены Саюза пісьменнікаў СССР
- Члены Саюза беларускіх пісьменнікаў
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Перакладчыкі Беларусі
- Перакладчыкі паводле алфавіта
- Пісьменнікі Уругвая
- Перакладчыкі Уругвая
- Беларускамоўныя пісьменнікі
- Перакладчыкі прозы і драматургіі на беларускую мову
- Перакладчыкі паэзіі на беларускую мову
- Перакладчыкі з беларускай мовы
- Перакладчыкі з іспанскай мовы
- Перакладчыкі на іспанскую мову