Горад Нарбона

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Горад
Нарбона
фр.: Narbonne, акс.: Narbona
Від на Нарбонскі сабор
Сцяг Герб
Сцяг
Герб
Montage photo narbonne.jpg
Краіна
Рэгіён
Дэпартамент
Каардынаты
Ранейшыя назвы
Нарбо
Насельніцтва
46 510 чалавек (1999)
Нацыянальны склад
французы
Часавы пояс
Горад Нарбона (Францыя)
Горад Нарбона

Нарбона (фр.: Narbonne, акс.: Narbona) — старажытны горад у французскім дэпартаменце Од, знаходзіцца ў 12 км ад Ліёнскага заліва, на адгалінаванні Паўднёвага канала, які злучае Міжземнае мора з Атлантычным акіянам. Насельніцтва горада складае 46510 жыхароў (1999).

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Нарбона вырасла з паселішча Нарбо (па-лацінску: Narbo) — першай рымскай калоніі ў Галіі, заснаванай яшчэ ў 118 годзе да н.э. У той час горад стаяў на беразе Міжземнага мора і служыў важным марскім портам. У часы імперыі гэта быў таксама ваенны пункт і сталіца Паўднёвай, або Нарбонской Галіі. Пасля бітвы пры Нарбоне ў 436 годзе тут запанавалі вестготы. Адзін час Нарбона мела значэнне іх сталічнага граду. У 719759 гадах Нарбона і навакольная вобласць (Септыманія) валодалі сарацыны.

У Сярэднявеччы паўднёвая частка Нарбоны кіравалася графамі Тулузы, а паўночная — мясцовымі епіскапамі. Затым да XVI стагоддзя Нарбона складала самастойнае графства.

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

Сабор Святога Жуста, закладзены ў 1272 годзе, так і не быў дабудаваны. Ён знакаміты незвычайна высокімі хорамі і ў цэлым варты ўзоры гатычных храмаў поўначы Францыі. Базіліка святых Паўла і Сергія — адзін з першых на поўдні Францыі прыкладаў готыкі. Палац архіепіскапаў быў перабудаваны ў XIX стагоддзі; ад яго сярэднявечнага папярэдніка захавалася некалькі магутных вежаў. У цяперашні час у палацы размешчаны краязнаўчы музей.

Выхадцы[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]