Нарбона
| Горад | |||||
| Нарбона | |||||
|---|---|---|---|---|---|
| фр.: Narbonne, акс.: Narbona | |||||
|
|||||
| 43°11′08″ пн. ш. 03°00′15″ у. д.HGЯO | |||||
| Краіна |
|
||||
| Рэгіён | Аксітанія | ||||
| Дэпартамент | Од | ||||
| Гісторыя і геаграфія | |||||
| Ранейшыя назвы | Нарбо | ||||
| Вышыня цэнтра | 285 ± 1 м[1], 0 м[1] і 52 м[2] | ||||
| Водныя аб’екты | Од[d][3] | ||||
| Часавы пояс | UTC+1, летам UTC+2 | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Насельніцтва |
|
||||
| Нацыянальны склад | французы | ||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Паштовы індэкс | 11100[5] | ||||
| narbonne.fr (фр.) | |||||
| Паказаць/схаваць карты | |||||
Нарбона (фр.: Narbonne, акс.: Narbona) — старажытны горад у французскім дэпартаменце Од, знаходзіцца за 12 км ад Ліёнскага заліва, на адгалінаванні Паўднёвага канала, які злучае Міжземнае мора з Атлантычным акіянам. Насельніцтва горада складае 46510 жыхароў (1999).
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Нарбона вырасла з паселішча Нарбо (па-лацінску: Narbo) — першай рымскай калоніі ў Галіі, заснаванай яшчэ ў 118 годзе да н.э. У той час горад стаяў на беразе Міжземнага мора і служыў важным марскім портам. У часы імперыі гэта быў таксама ваенны пункт і сталіца Паўднёвай, або Нарбонской Галіі. Пасля бітвы пры Нарбоне ў 436 годзе тут запанавалі вестготы. Адзін час Нарбона мела значэнне іх сталічнага граду. У 719—759 гадах Нарбона і навакольная вобласць (Септыманія) валодалі сарацыны.
У Сярэднявеччы паўднёвая частка Нарбоны кіравалася графамі Тулузы, а паўночная — мясцовымі епіскапамі. Затым да XVI стагоддзя Нарбона складала самастойнае графства.
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]Сабор Святога Жуста, закладзены ў 1272 годзе, так і не быў дабудаваны. Ён знакаміты незвычайна высокімі хорамі і ў цэлым варты ўзоры гатычных храмаў поўначы Францыі. Базіліка святых Паўла і Сергія — адзін з першых на поўдні Францыі прыкладаў готыкі. Палац архіепіскапаў быў перабудаваны ў XIX стагоддзі; ад яго сярэднявечнага папярэдніка захавалася некалькі магутных вежаў. У цяперашні час у палацы размешчаны краязнаўчы музей.
Выхадцы
[правіць | правіць зыходнік]- Святы Тэадард (пам. 893) — архібіскуп Нарбоны
- Гіраўт Рык’е (каля 1230 — каля 1295) — апошні трубадур
- Шарль Трэнэ (1913—2001) — папулярны спявак і кампазітар
Зноскі
- 1 2 база даных аб французскіх камунах — Institut national de l'information géographique et forestière, 2015.
- ↑ https://data.geopf.fr/telechargement/download/GEOFLA/GEOFLA_2-2_COMMUNE_SHP_LAMB93_FXX_2016-06-28/GEOFLA_2-2_COMMUNE_SHP_LAMB93_FXX_2016-06-28.7z — 2016.
- ↑ Sandre
- ↑ Populations de référence 2023 — INSEE, 2025.
- ↑ Base officielle des codes postaux — La Poste, 2018.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Нарбона- Афіцыйны сайт горада
- Нарбона ў Брытанскай энцыклапедыі