Горад Падэрборн

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Горад
Падэрборн
Paderborn
Сцяг Герб
Сцяг
Герб
Neptun-Brunnen-Dom.jpg
Краіна
Каардынаты
Плошча
179,38 км²
Вышыня цэнтра
94-347 м
Насельніцтва
144 811 чалавек (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
05251, 05252, 05254, 05293
Паштовы індэкс
33041-33106
Афіцыйны сайт
Горад Падэрборн (Германія)
Горад Падэрборн

Падэрборн (ням.: Paderborn) — горад у Германіі, размешчаны на паўночным усходзе зямлі Паўночны Рэйн-Вестфалія. Да 1802 года быў сталіцай княства-епіскапства Падэрборн. Самы вялікі горад і раённы цэнтр абшчыны Падэрборн. Размешчаны ў цэнтры рэгіёна Усходняя Вестфалія-Ліпэ (ням.: Ostwestfalen-Lippe) адміністрацыйнай акругі Дэтмольд, са статусам горада акруговага падпарадкавання. Насельніцтва складае 144 236 чалавек (на 30 чэрвеня 2007 года).

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

  • 777 — рэзідэнцыя германскага парламента пад кіраўніцтвам Карла Вялікага.
  • 799 — месца сустрэчы Карла Вялікага і папы рымскага Льва III. Заснаванне біскупства Падэрборн.
  • 836 — перанос мошчаў святога Лібара з Ле-Мана ў Падэрборн.
  • 10091015 — будаўніцтва Падэрборнскага кафедральнага сабора.
  • 1180 — узвядзенне гарадской сцяны.
  • 1295 — членства ў Ганзе.