Перайсці да зместу

Самара (Ірак)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Горад Самара, Ірак)
Горад
Самара
араб. سامراء
34°12′ пн. ш. 43°52′ у. д.HGЯO
Краіна  Ірак
Правінцыя Салах-эд-Дзін
Гісторыя і геаграфія
Вышыня цэнтра 80 м
Часавы пояс UTC+3, летам UTC+4
Насельніцтва
Насельніцтва 201 700 чалавек (2002)
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Паштовы індэкс 34010
Паказаць/схаваць карты
Самара (Ірак)
Самара
Самара

Сама́ра[1] (араб. سامراء‎) — горад у Іраку, на ўсходнім беразе ракі Тыгр, за 125 км на поўнач ад Багдада. Станам на 2002 год яго насельніцтва складала 201 700 жыхароў. Горад працягнуўся на 41,5 км уздоўж берага Тыгра; з поўначы, усходу і поўдня замест сцен яго абараняюць старажытныя ірыгацыйныя каналы. Назва Самары паходзіць ад арабскай фразы, якая азначае «радасць таму, хто глядзіць».

Зямля Самары заселена людзьмі са старажытнасці: сярод руін знаходзяць такія, якія адносяцца да V тысячагоддзя да н.э. Самарская культура з’яўляецца продкам убайдскай культуры. Гарадское паселішча, аднак, узнікла тут значна пазней. Першым з манархаў аблюбаваў гэта месца Хасроў I Анушырван[en], які пабудаваў у наваколлях паляўнічы замак. У 833 годзе на месцы старажытнага даісламскага паселішча ўзнік новы горад. У 836 годзе пры халіфе аль-Му`тасіме ібн Харуне[en] мамлюкі (цюркскія салдаты-рабы халіфата Абасідаў) справакавалі паўстанне ў Багдадзе, якое вымусіла халіфа перабрацца на поўнач. Пазней цюркскія салдаты сталі самі ўзводзіць на прастол новых халіфаў, што прывяло да «анархіі ў Самары». Самара заставалася сталіцай ісламскага свету да 892 года, калі халіф аль-Мутамід[en] перанёс сталіцу халіфата назад у Багдад.

Самара — свяшчэнны горад шыітаў: залатаверхай мячэці Аскарыя пахаваны рэшткі двух імамаў Аскары.

Сцяг ЮНЕСКА Сусветная спадчына ЮНЕСКА, аб’ект № 276
рус.англ.фр.

Пераемнік аль-Му`тасіма, халіф аль-Васік узвёў у Самары Вялікую мячэць з яе знакамітым мінарэтам у выглядзе спіралі[uk] вышынёй 52 м і шырынёй 33 м. На той момант гэта было самае буйное збудаванне ісламскага свету. Ад сталіцы халіфата захавалася ў больш-менш пашкоджаным стане вялікая колькасць помнікаў, уключаючы два палацы плошчай 125 і 211 гектараў — найбуйнейшыя палацавыя збудаванні ў гісторыі ісламскай архітэктуры.

Архітэктурныя помнікі эпохі Абасідаў (руіны 42 палацаў, чатыры саборныя мячэці, маўзалей трох халіфаў, рэшткі закінутага паўночнага горада ў форме васьмівугольніка) з’яўляюцца аб’ектамі Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Толькі нешматлікія з іх былі аб’ектамі раскопак, пачатак якім паклалі нямецкія археолагі ў 1911 годзе.

Зноскі