Серэ (Грэцыя)
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||
Се́рэ (грэч. Σέρρες, кафарэвуса Σέρραι) — горад у Грэцыі, у Цэнтральнай Македоніі. Сталіца нома Серэ. Размешчаны ў 587 км на поўнач ад Афін і ў 80 км на ўсход ад Салонікаў.
З'яўляецца духоўна-адміністрацыйным цэнтрам Серанскай мітраполіі Канстанцінопальскай праваслаўнай царквы.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Заснаванне горада ўзыходзіць да XII стагоддзю да н.э. Згадваецца Герадотам як Сірыс Пеанічная (грэч. Σίρις η Παιονική).
У візантыйскую эпоху горад служыў крэпасцю супраць нашэсця балгараў. Быў захоплены крыжакамі ў 1204, балгарамі ў 1205 і 1230, сербамі ў 1345 і асманамі ў 1368 годзе пад правадырствам Эўренаса.
6 лістапада 1912 года падчас Першай Балканскай вайны ўзяты балгарскай арміяй. 11 ліпеня 1913 года падчас Другой Балканскай вайны узяты грэчаскай арміяй пад камандаваннем Канстанціна I.
Выхадцам Серэ быў герой грэчаскай рэвалюцыі 1821 г. Эмануіл Папас, кіраўнік паўстання на паўвостраве Халкідыкі.
Культура
[правіць | правіць зыходнік]Серэ — горад, у якім асаблівае распаўсюджванне атрымаў грэчаскі пірог бугаца. У чэрвені 2008 года ў горадзе быў праведзены першы фестываль бугацы.[1][2][3]
У Серэ таксама размешчаны Манастыр Святога Іаана Хрысціцеля.
Гарады-пабрацімы
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ Гіганцкая бугаца Архівавана 10 студзеня 2009.
- ↑ Гіганцкая бугаца патрапіла ў Кнігу рэкордаў Гінэса(недаступная спасылка)
- ↑ У Серэ пройдзе Першы Фестываль бугацы Архівавана 27 кастрычніка 2017.
- ↑ https://www.nilufer.bel.tr/icerik/kardes-kentler
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Серэ (Грэцыя)