Перайсці да зместу

Мітылена

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Горад
Мітылена
грэч. Μυτιλήνη
39°06′29,10″ пн. ш. 26°33′24,40″ у. д.HGЯO
Краіна  Грэцыя
Гісторыя і геаграфія
Першая згадка 9 стагоддзе да н.э.
Плошча 107,46 км²
Вышыня цэнтра 8 м
Тып клімату міжземнаморскі клімат
Часавы пояс UTC+2, летам UTC+3
Насельніцтва
Насельніцтва 27871 чалавек (2011)
Нацыянальны склад грэкі
Канфесійны склад праваслаўныя
Афіцыйная мова грэчаская
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код 22510
Паштовы індэкс 81100
Аўтамабільны код MY

mytilene.gr (грэч.)
Паказаць/схаваць карты


Мітылена (Грэцыя)
Мітылена
Мітылена


Мапа

Мітыле́на, або Мітылі́ні (грэч. Μυτιλήνη) — горад, адміністрацыйны цэнтр грэчаскага вострава Лесбас. Насельніцтва (2011 г.) — 27 871 чалавек.

Старажытныя грэкі лічылі, што назва Мітылены паходзіць ад імя дачкі Макара, старажытнага валадара Лесбаса. У канцы 2 тысячагоддзя да н. э. або ў пачатку 1 тысячагоддзя да н. э. Лесбас быў каланізаваны эалійцамі, якія стварылі шэраг полісаў. У класічны перыяд Мітыленскі поліс займаў большую частку вострава. Яго росквіт абумовілі рэформы Пітака, аднаго з сямі мудрацоў Старажытнай Грэцыі. З Мітылены паходзілі вядомыя старажытнагрэчаскія пісьменнікі Лесх, Сапфо і Геланік.

У 427 г. да н. э. Мітылена была захоплена Афінскім флотам. Афіняне ліквідавалі самастойнасць поліса, а землі падзялілі паміж каланістамі з Атыкі. У 62 г. да н. э. статус свабоднага горада быў адноўлены Пампеям. У рымскі час Мітылена перажыла новы перыяд росквіту. З'яўлялася важным ваенным і адміністрацыйным цэнтрам у складзе Візантыі і Асманскай Порты. З 8 лістапада 1912 г. далучана да Грэцыі.

ГодКолькасць
1991 25 729
2001 28 950
2011 27 871
2021 31 714

Гарады-пабрацімы

[правіць | правіць зыходнік]