Горад Тромсё

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Горад
Горад Тромсё
Герб
Герб
Bundesarchiv Bild 101I-114-0069-05, Nordeuropa, "schwimmende Frontbuchhandlung".jpg
Краіна
Каардынаты
Насельніцтва
71 627 чал. (2013)[1]
Горад Тромсё (Нарвегія)
Горад Тромсё

Тромсё, Трумсё (нарв. Tromsø; с.-саамск. Romsa) — горад і муніцыпалітэт у Нарвегіі, адміністрацыйны цэнтр фюльке Тромс.

Муніцыпалітэт Тромсё займае вялікую тэрыторыю за межамі горада. Тромсё — восьмы па колькасці жыхароў горад Нарвегіі. Цэнтр горада знаходзіцца на невялічкай выспе, амаль на 400 км на Поўнач ад палярнага кола. Тут знаходзяцца самыя паўночныя ў свеце ўніверсітэт (Універсітэт Тромсё), батанічны сад, бровар і планетарый.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Паселішчы на месцы Тромсё існавалі з часоў эпохі апошняга зледзянення і ў жалезным веку. Першая царква ў Тромсё была пабудавана ў 1252 годзе. Статус горада Тромсё атрымаў ў 1794 годзе. У XIX стагоддзі значэнне горада ўзрастае з установай кафедры біскупа (1834), адкрыццём педагагічнага каледжа (1848) і суднарамонтнай верфі (1872). Падчас Другой сусветнай вайны ў горадзе часова знаходзіўся Урад Нарвегіі. Тромсё не пацярпеў ад вайны, хоць непадалёк ад горада быў затоплены нямецкі лінкор Цірпіц, на якім загінулі амаль 1000 нямецкіх салдат. У 1964 годзе адкрыўся аэрапорт. У 1972 — універсітэт.

Памятныя мясціны[правіць | правіць зыходнік]

Панорама Тромсё

Зноскі