Горад Трэнта

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Горад
Трэнта
Trento
Сцяг Герб
Сцяг
Герб
Trento-Italy.jpg
Краіна
Каардынаты
Плошча
157 км²
Вышыня цэнтра
190 м
Насельніцтва
110 142 чалавек (2004)
Шчыльнасць
668 чал./км²
Часавы пояс
Тэлефонны код
+39 0461
Паштовыя індэксы
38100, 38050, 38014,
38060, 38040
Афіцыйны сайт
Горад Трэнта (Італія)
Горад Трэнта

Трэнта (італ.: Trento, ням.: Trient, лац.: Tridentum, на мясцовым дыялекце: Trent) — горад у Італіі на левым беразе р. Адыджэ на сярэдняй катлавіне. Сталіца рэгіёну Трэнціна-Альта-Адыджэ і правінцыі Трэнтына. Насельніцтва горада на 2004 год — 55.197 чалавек (разам з прыгарадамі — 110.142 чалавек). Горад багаты пабудовамі эпохі Сярэднявечча і Рэнесансу.

Горад, пад назвай Трыдэнтум, быў заснаваны ў часы Старажытнага Рыма і ўпершыню ўзгадваецца ў дарожных запісах Антонія як прыпынак на вялікай дарозе з Вероны ў Вельдыдэну (Інсбрук) над ракой Брэнер; пазней быў сталіцай вобласці Трыдэнціні. З 4 ст. тут існуе епіскапія. Горад быў пад уладай астраготаў (5 ст.) і лангабардаў (6 ст.); пасля заваявання лангабардаў франкамі (774) — у складзе Італійскага каралеўства. У 1027 імператар Конрад II аддаў тымчасовае кіраванне ў горадзе і вобласці мясцоваму епіскапу, а горад і вобласць перадаў у склад Германіі. Беспаспяховыя спробы Венецыі завалодаць горадам працягваліся да 1487. Тымчасовае епіскапскае праўленне працягвалася да 1803, калі ўладу тут узяла Аўстрыя. У 1805—1814 горад і вобласць належалі Баварыі, потым напалеонаўскай Францыі. У 1814 горад і вобласць Трэнціна былі фармальна анексаваныя Аўстрыяй, уваходзілі ў правінцыю Тыроль. Пасля Горад быў далучаны да Італіі пасля Першай Сусветнай вайны.[1]

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

Трэнта з'яўляецца цэнтрам рэгіёнам актыўным гандлёвым і прамысловым цэнтрам. Прамысловасць: хімічная, металаапрацоўка, тэкстыльная, дрэваапрацоўка; выпускаюцца веласіпеды.

Культура і адукацыя[правіць | правіць зыходнік]

Трэнта мае ўніверсітэт з шматлікімі факультэтамі і навукова-даследчымі інстытутам дзе праводзяцца даследванні ў вобласці штучнага інтэлекту.

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Encyclopaedia Britannica, 11th edition, 1911.