Трэнта

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Горад
Трэнта
італ.: Trento
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Каардынаты
Кіраўнік
Плошча
157 км²
Вышыня цэнтра
190 м
Насельніцтва
110 142 чалавек (2004)
Шчыльнасць
668 чал./км²
Часавы пояс
Тэлефонны код
+39 0461
Паштовыя індэксы
38100, 38050, 38014,
38060, 38040
Аўтамабільны код
TN
Афіцыйны сайт
comune.trento.it (італ.)
Трэнта на карце Італіі
Трэнта (Італія)
Трэнта
Трэнта (Італія)
Трэнта

Трэнта (італ.: Trento, ням.: Trient, лац.: Tridentum, на мясцовым дыялекце: Trent) — горад у Італіі на левым беразе р. Адыджэ на сярэдняй катлавіне. Сталіца рэгіёна Трэнціна-Альта-Адыджэ і правінцыі Трэнта. Насельніцтва горада на 2004 год — 55 197 чалавек (разам з прыгарадамі — 110 142 чалавекі). Горад багаты пабудовамі эпохі Сярэднявечча і Рэнесансу.

Горад, пад назвай Трыдэнтум, быў заснаваны ў часы Старажытнага Рыма і ўпершыню ўзгадваецца ў дарожных запісах Антонія як прыпынак на вялікай дарозе з Вероны ў Вельдыдэну (Інсбрук) над ракой Брэнер; пазней быў сталіцай вобласці Трыдэнціні. З IV ст. тут існуе епіскапія. Горад быў пад уладай астраготаў (V ст.) і лангабардаў (VI ст.); пасля заваявання лангабардаў франкамі (774) — у складзе Італійскага каралеўства. У 1027 імператар Конрад II аддаў тымчасовае кіраванне ў горадзе і вобласці мясцоваму епіскапу, а горад і вобласць перадаў у склад Германіі. Беспаспяховыя спробы Венецыі завалодаць горадам працягваліся да 1487. Тымчасовае епіскапскае праўленне працягвалася да 1803, калі ўладу тут узяла Аўстрыя. У 1805—1814 горад і вобласць належалі Баварыі, потым напалеонаўскай Францыі. У 1814 горад і вобласць Трэнціна былі фармальна анексаваныя Аўстрыяй, уваходзілі ў правінцыю Тыроль. Пасля горад быў далучаны да Італіі пасля Першай сусветнай вайны[1].

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

Трэнта з’яўляецца цэнтрам рэгіёна, актыўным гандлёвым і прамысловым цэнтрам. Прамысловасць: хімічная, металаапрацоўка, тэкстыльная, дрэваапрацоўка; выпускаюцца веласіпеды.

Культура і адукацыя[правіць | правіць зыходнік]

Трэнта мае ўніверсітэт са шматлікімі факультэтамі і навукова-даследчымі інстытутамі, дзе праводзяцца даследаванні ў вобласці штучнага інтэлекту.

Гарады-пабрацімы[правіць | правіць зыходнік]

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Chisholm, Hugh, рэд. (1911). "Trent (city)" . Encyclopædia Britannica [англійская] (11th ed.). Cambridge University Press.
  2. https://www.comune.trento.it/Aree-tematiche/Gemellaggi-e-relazioni-internazionali/Gemellaggi-col-Comune/Gemellaggio-con-Kempten Праверана 15 мая 2020.
  3. https://www.comune.trento.it/Aree-tematiche/Gemellaggi-e-relazioni-internazionali/Gemellaggi-col-Comune/Gemellaggio-con-Praha-1 Праверана 15 мая 2020.
  4. https://www.comune.trento.it/Aree-tematiche/Gemellaggi-e-relazioni-internazionali/Gemellaggi-col-Comune/Gemellaggio-con-Donostia-San-Sebastian Праверана 15 мая 2020.
  5. https://www.vladimir-city.ru/international/partners/trento/
  6. https://www.vladimir-city.ru/upload/static/international/TRENTO.pdf
  7. https://www.comune.trento.it/Aree-tematiche/Gemellaggi-e-relazioni-internazionali/Gemellaggi-col-Comune/Gemellaggio-con-Berlin-Charlottenburg-Wilmersdorf Праверана 15 мая 2020.