Перайсці да зместу

Утрэхт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Горад Утрэхт)
Горад
Утрэхт
нідэрл.: Utrecht
Герб[d] Сцяг[d]
Герб[d] Сцяг[d]
Панарама Утрэхта з вышыні птушынага палёту
Панарама Утрэхта з вышыні птушынага палёту
Краіна
Правінцыя
Каардынаты
Бургамістр
Jan van Zanen (VVD)
Плошча
99,32 км²
Вышыня цэнтра
5 м
Водныя аб’екты
Насельніцтва
281 100 чалавек (2006)
Шчыльнасць
2830 чал./км²
Часавы пояс
Тэлефонны код
+31 30
Паштовыя індэксы
3450–3455, 3546 і 3500–3585
Афіцыйны сайт
Транспартныя артэрыі
A2, A12, А27, А28
Утрэхт на карце Нідэрландаў
Утрэхт (Нідэрланды)
Утрэхт

У́трэхт (нідэрл.: Utrecht) — горад у цэнтры Нідэрландаў, сталіца аднайменнай правінцыі. Горад таксама з'яўляецца сталіцай нідэрландскай Рымска-каталіцкай царкоўнай правінцыі, тут размяшчаецца кафедра архібіскупа.

У сярэдзіне I стагоддзя н.э. рымскі военачальнік Карбулон (Corbulo) пабудаваў крэпасць Траектум (Traiectum) з дрэва і зямлі на беразе Рэйна, які ў той час меў рэчышча ў гэтым месцы (цяпер рэчышча значна зрушылася). У крэпасці магло знаходзіцца да 600 салдат. Цяпер на гэтым месцы знаходзіцца плошча Дамплейн (Domplein) і Домскі сабор.

Крэпасць была адным з умацаванняў на мяжы Рымскай імперыі. Для такіх крэпасцей існаваў загад, як іх будаваць. Гэта была тэрыторыя 150х200 метраў, акружаная завостраным зверху і ашчаціненым знізу пікамі або калючкамі частаколам. Па-за крэпасцю знаходзілася невялікая вёска. Адметнай асаблівасцю крэпасці Траектум быў храм, які знаходзіўся ўсярэдзіне крэпасці.

Пасля батаўскага паўстання 69 года ў крэпасці Траектум запанаваў мір, аднак у II ст. пачасціліся напады германскіх плямён, і каля 270 года рымляне пакінулі крэпасць. Пасля сыходу рымлян Утрэхт увесь час заставаўся населеным пунктам. У 1122 годзе ён атрымаў правы горада ад біскупа. Горад быў акружаны сцяной, і неўзабаве стаў адным з самых квітнеючых гарадоў паўночных Нідэрландаў, у прыватнасці дзякуючы кафедры біскупа.

Вядомыя асобы

[правіць | правіць зыходнік]