Горад Шэрбур-Актэвіль

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Горад
Шэрбур-Актэвіль
Cherbourg-Octeville
Герб
Герб
Cherbourg.jpg
Краіна
Каардынаты
Плошча
14.26 км²
Насельніцтва
42 318 чалавек (1999)
Паштовыя індэксы
50100, 50130
Афіцыйны сайт
Горад Шэрбур-Актэвіль (Францыя)
Горад Шэрбур-Актэвіль

Шэрбур-Актевіль (фр. Cherbourg-Octeville, да лютага 2000 года - Шэрбур) — партовы горад на паўночным-захадзе Францыі, у дэпартаменце Манш (рэгіён Ніжняя Нармандыя). Сукупнае насельніцтва гарадоў Шэрбур і Актэвіль да іх зліцця ў адну адміністрацыйную адзінку склала 42318 чалавек (па перапісу 1999 г.). Пры гэтым насельніцтва муніцыпальнага рэгіёну Шэрбур складала 117865 чалавек.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Шэрбур размешчаны на поўначы паўвострава Катантэн, на беразе праліва Ла-Манш. Плошча горада складае 6,9 км².

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У пачатку X стагоддзя землі паўвострава Катантэн былі захопленыя вікінгамі. У 933 годзе паселішчы рэгіёна былі далучаны да Нармандcкага герцагства. Падчас Стогадовай вайны горад у ліку іншых земляў Францыі быў прадметам спрэчкі паміж англічанінамі і французамі і шэсць разоў пераходзіў з адных рук у іншыя.

З 1898 года ў Шэрбуры будуюцца падводныя лодкі. B 1909 годзе расійскі імператар Мікалай II сутрэўся з французскім прэзідэнтам Арманам Фальерам, для складання франка-расійскага саюза. У 1912 годзе Шэрбур стаў першым портам, дзе прыстаў лайнер «Тытанік» пасля адплыцця з Саўтгемптана.

У чэрвені 1940 году горад быў захоплены немцкамі войскамі. Вызвалены праз чатыры гады 26 чэрвеня 1944 года з гэтага часу і да канца вайны Шэрбур быў адным з ажыўленых і важнейшых портаў у Еўропе.

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

У Шэрбуры маюцца прадпрыемствы суднабудавання і сельскагаспадарчага машынабудавання, ёсць вытворчасць фотаматэрыялаў, адзення, мэблі і піва.

Вядомыя ўраджэнцы[правіць | правіць зыходнік]

Вонкавыя спасылкі[правіць | правіць зыходнік]