Арман Фальер
Арман Фальер фр.: Armand Fallières | ||
![]() | ||
| ||
---|---|---|
1906 — 1913 | ||
Папярэднік | Эміль Лубэ | |
Пераемнік | Раймон Пуанкарэ | |
Партыя | ||
Адукацыя | ||
Дзейнасць | палітык, адвакат | |
Нараджэнне | 6 лістапада 1841[2][3][…] | |
Смерць | 22 чэрвеня 1931[2][3][…] (89 гадоў) | |
Пахаванне | ||
Жонка | Жанна Фальер[d] | |
Дзеці | Андрэ Фальер[d] | |
Узнагароды | ||
Арман Фальер (фр.: Armand Fallières; 6 лістапада 1841, Мезін, дэпартамент Ло і Гарона — 22 чэрвеня 1931, Лан, дэпартамент Ло і Гарона) — французскі дзяржаўны дзеяч, прэзідэнт Францыі (Трэцяя Рэспубліка; 1906—1913).
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Дзед Фальера быў кавалём, бацька — каморнікам і судовым прыставам. У палітыцы з 1870-х, у 1883 годзе непрацяглы час быў прэм'ер-міністрам, затым на працягу 16 гадоў займаў розныя міністэрскія пасты. У 1899 годзе, пасля абрання Эміля Лубэ прэзідэнтам рэспублікі, змяніў яго на пасадзе старшыні Сената, а ў 1906 годзе стаў пераемнікам Лубэ і як прэзідэнт краіны, перамогшы на выбарах Поля Думера.
Актыўна браў удзел ва ўмацаванні Антанты, але быў праціўнікам вайны з Германіяй. Фальер сустрэў афіцыйна расійскага імператара Мікалая Аляксандравіча ў Шэрбуры ў 1909 годзе. Сыходзячы з пасады ў 1913 годзе (пасля 7-гадовага тэрміну не балатаваўся на наступны), ён сказаў, маючы на ўвазе жорстка антыгерманская пазіцыю свайго пераемніка Раймона Пуанкарэ: «Я саступаю месца вайне». І праўда, 1-я сусветная вайна пачалася ўжо ў 1914 годзе.
Фальер быў актыўным праціўнікам смяротнага пакарання і на пасадзе прэзідэнта памілаваў многіх асуджаных да смяротнага пакарання.
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 (unspecified title) Праверана 10 ліпеня 2019.
- ↑ 2,0 2,1 http://www.senat.fr/senateur-3eme-republique/fallieres_armand0754r3.html
- ↑ 3,0 3,1 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ 4,0 4,1 Armand Fallières // Sycomore / Assemblée nationale Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Нарадзіліся 6 лістапада
- Нарадзіліся ў 1841 годзе
- Нарадзіліся ў дэпартаменце Лот і Гарона
- Памерлі 22 чэрвеня
- Памерлі ў 1931 годзе
- Памерлі ў дэпартаменце Лот і Гарона
- Пахаваныя ў Новай Аквітаніі
- Кавалеры ордэна Святога апостала Андрэя Першазванага
- Кавалеры ордэна Святых Маўрыкія і Лазара
- Кавалеры ланцуга ордэна Карласа III
- Кавалеры ордэна Серафімаў
- Кавалеры Каралеўскага Віктарыянскага ланцуга
- Асобы
- Прэзідэнты Францыі