Горад Эйндхавен

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Горад Эйндховен)
Перайсці да: рух, знайсці
Горад
Эйндхавен
нідэрл.: Eindhoven
Сцяг Герб
Сцяг
Герб
Centrum Eindhoven.jpg
Краіна
Правінцыя
Каардынаты
Бургамістр
Роб ван Гяйзел
Першае згадванне
Горад з
Плошча
88,84 км²
Насельніцтва
209 800 чалавек (2007)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+31 40
Паштовыя індэксы
5600-5658
Афіцыйны сайт
Горад Эйндхавен (Нідэрланды)
Горад Эйндхавен

Э́йндхавен[1] (нідэрл.: Eindhoven) — горад на поўдні Нідэрландаў, найбуйны горад правінцыі Паўночны Брабант. У горадзе знаходзіцца вялікі лік прадпрыемстваў, звязаных з высокімі тэхналогіямі і інфарматыкай, напрыклад Philips. Горад таксама вядомы футбольнай камандай ПСВ — цяперашнім чэмпіёнам Нідэрландаў.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Пісьмовая гісторыя горада пачалася ў 1232 годзе, калі герцаг Хендрык I Брабанцкі дараваў правы горада Эйндхавена, невялікаму мястэчку на скрыжаванні рэк Домел і Гендэр. У той час горад складаўся прыкладна з 170 хат, акружаных прыгонным валам. Побач са сценамі горада стаяў невялікі замак. Гораду таксама было дадзена права праводзіць штотыднёвы рынак, і сяляне з суседніх вёсак былі абавязаныя прадаваць на гэтым рынку свае прадукты. Важную ролю ў развіцці горада згуляла тое, што ён знаходзіўся на гандлёвым шляху з Галандыі ў Льеж.

Буйныя бамбаванні падчас Другой Сусветнай вайны разбурылі значную частку горада, уключаючы амаль усе старадаўнія будынкі. Пасля вайны горад быў хутка адноўлены, і ў ім было пабудавана шмат вышынных будынкаў. У пасляваенны перыяд усё больш развіваліся электронныя і інжынерныя індустрыі, у той час як традыцыйная вытворчасць тытуню і тканін усё больш марнела, канчаткова знікшы ў сямідзесятыя гады. У сямідзесятыя, васьмідзесятыя і дзевяностыя гады было пабудавана шмат жылля ў паўночных раёнах горада Woensel-Zuid і Woensel-Noord, і ў выніку Эйндхавен стаў пятым па насельніцтве горадам Нідэрландаў.

Зноскі

  1. Напісанне Э́йндхавен паводле карты да арт. Нідэрланды. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн., 2000. — 560 с.: іл. ISBN 985-11-0188-5 (т. 11), ISBN 985-11-0035-8.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]