Горх Фок
Горх Фок | |
---|---|
Gorch Fock | |
![]() | |
Асабістыя звесткі | |
Імя пры нараджэнні | Іаган Вільгельм Кінау |
Дата нараджэння | 22 жніўня 1880 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 31 мая 1916 (35 гадоў) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | паэт, пісьменнік, драматург |
Мова твораў | нямецкая |
![]() |
Горх Фок (ням.: Gorch Fock), сапраўднае імя Іаган Вільгельм Кінау (ням.: Johann Wilhelm Kinau; 22 жніўня 1880, Фінкенау, цяпер раён Гамбурга — 31 мая 1916) — нямецкі пісьменнік-марыніст, значная фігура нямецкай прыгодніцкай літаратуры.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся ў сям’і рыбака. З дзяцінства хацеў быць мараком, але вымушаны быў працаваць з 1904 года пісарам у акіянскай параходнай лініі Гамбург-Амерыка. У 15 год, пасля школы яго паслалі вучыцца да дзядзі ў Брэмергафен, дзе ён павінен быў вучыцца прадпрымальніцтву. Пасля гандлёвай школы, ён працуе канторшчыкам і бухгалтарам, а пазней вяртаецца ў Гамбург і ўладкоўваецца ў фірму, якая гандлюе каланіяльнымі таварамі.
У гэты ж час з’яўляюцца яго першыя творы пад псеўданімам Горх Фок. Свае апавяданні («Шруленгіпер і Тунгенкніпер» (1911 год), «Хейн Божы Вецер» (1911 год), «Вандроўнікі» (1914 год)) ён пісаў як літаратурнай нямецкай мовай, так і ніжненямецкім дыялектам. Пабачылі свет яго драмы: «Цылі Корс» (1914 год) і «Догербанк», а таксама зборнік «Зорка над морам» (пасмяротна, 1918 год).
Сапраўдную вядомасць яму прынёс напісаны ў 1912 годзе раман «Плыць неабходна!» («Seefahrt ist not!»), дзе апісана цяжкая і гераічная праца рыбакоў у далёкіх марах.
З пачаткам Першай сусветнай вайны Іаган Кінау ідзе ваяваць. Ён служыць у 207-м Рэзервовым палку. Ваюе ў Сербіі і Расіі, потым у Бейруце, удзельнічае ў бітве пад Вердэнам. У сакавіку 1916 года ён дамагаецца пераводу на флот. Пісьменнік служыць на лёгкім крэйсеры «Вісбадэн». Удзельнічае ў Ютландскай бітве (Скагеракскі праліў), самай значнай марской бітве той вайны паміж нямецкім і англійскім флотамі. 31 мая «Вісбадэн» патрапіў пад абстрэл англійскага лінейнага крэйсера «Інвінсібл». Пісьменнік загінуў разам з караблём і іншай камандай. Яго цела знайшлі ў жніўні 1916 года ў Vaderobod, на поўдзень ад Гётэбарга. Ён пахаваны на шведскім востраве Стэнсхольмен разам з іншымі нямецкімі і англійскімі маракамі.
Творы[правіць | правіць зыходнік]
- 1910 Schullengrieper und Tungenkrieper
- 1911 Hein Godenwind
- 1913 Hamborger Janmaten
- 1913 Seefahrt ist Not! (ISBN 3-499-14148-5)
- 1914 Fahrensleute
- 1914 Cilli Cohrs (драма)
- 1914 Doggerbank (драма)
- 1914-15 War poems in Plattdüütsch
- 1918 (posthumously) Sterne überm Meer (пасмяротныя запісы і паэмы)
Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]
Зноскі
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
![]() |
Горх Фок на Вікісховішчы |
---|
- Жыццяпіс Горх Фока (на нямецкай)
- Кароткі жыццяпіс Горх Фока (на нямецкай)
- Творцы на могілках Stensholmen (на шведскай) Архівавана 25 лютага 2004.