Горы Элсуэрт

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Элсуэрт
англ.: Ellsworth Mountains
Элсуэрт
Каардынаты: 78°45′00″ пд. ш. 85°00′00″ з. д. / 78.75° пд. ш. 85° з. д. (G) (O) (Я)
Размяшчэнне

Flag of Antarctica.svg Антарктыда

Даўжыня

360 км

Шырыня

48 км

Найвышэйшая вяршыня

Масіў Вінсан

Вышыня вяршыні

5140 м


Элсуэрт (Антарктыда)
Элсуэрт
Элсуэрт

Э́лсуэрт[1] — горы ў Заходняй Антарктыдзе, у паўднёвай частцы Зямлі Элсуэрта.

Найвышэйшая горная сістэма ў Антарктыдзе даўжынёй 360 км і шырынёй 48 км. Найбольш буйныя хрыбты — Сенцінел і Херытыдж. Гара Вінсан у гарах Сенцінел (5140 м) — найвышэйшая кропка Антарктыды.

Складзены з гліністых сланцаў, філітаў, пясчанікаў, кварцытаў і кангламератаў. Вядомы радовішчы каменнага вугалю.

Адкрыты з паветра ў 1935 годзе амерыканскім даследчыкам Лінкальнам Элсвартам, у гонар якога пазней атрымала назву. У 1958-1966 гг. старанна даследавана з паветра Геалагічнай службай ЗША, прычым былі складзеныя дэталёвыя аэракарты.

Зноскі

  1. Напісанне Элсуэрт паводле БЭ ў 18 т.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 1.: Дадатак: Шчытнікі — ЯЯ / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2004. — Т. 18. — С. 111. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0295-4 (Т. 18. Кн. 1.).