Элсуэрт
Выгляд
| Элсуэрт | |
|---|---|
| англ. Ellsworth Mountains | |
| Кантынент | |
| Даўжыня | 360 км |
| Шырыня | 48 км |
| Найвышэйшая вяршыня | Вінсан |
| Найвышэйшы пункт | 5140 м |
Э́лсуэрт[1] — горы ў Заходняй Антарктыдзе, у паўднёвай частцы Зямлі Элсуэрта.
Найвышэйшая горная сістэма ў Антарктыдзе даўжынёй 360 км і шырынёй 48 км. Найбольш буйныя хрыбты — Сенцінел і Херытыдж. Гара Вінсан у гарах Сенцінел (5140 м) — найвышэйшы пункт Антарктыды.
Складзены з гліністых сланцаў, філітаў, пясчанікаў, кварцытаў і кангламератаў. Вядомы радовішчы каменнага вугалю.
Адкрыты з паветра ў 1935 годзе амерыканскім даследчыкам Лінкальнам Элсвартам, у гонар якога пазней атрымалі назву. У 1958—1966 гг. старанна даследаваны з паветра Геалагічнай службай ЗША, прычым былі складзеныя дэталёвыя аэракарты.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Элсуэрт // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — Яя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 1. — С. 111. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0295-4 (т. 18. Кн. 1).