Перайсці да зместу

Суднавы рухач

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ветразі — рухачы барка «Крузенштэрн»
Грабное кола з эксцэнтрыкавым прыводам на суднабудаўнічай верфі Roßlauer Schiffswerft, Германія
Крыльчатыя рухачы
Вадамётныя рухачы ракетнага катара
Турбапаруснае судна «Барбара». Макет-экспанат Нямецкага музея ў Мюнхене

Су́днавы руха́ч[1] — прыстасаванне (рухач) для пераўтварэння работы суднавай энергетычнай устаноўкі (суднавага рухавіка) ці вонкавай крыніцы энергіі ў карысную цягу, якая забяспечвае паступальны рух судна.

Цяга суднавага рухача, які выкарыстоўвае энергію вонкавай крыніцы (ветру), ствараецца за кошт аэрадынамічных сіл, якія ўзнікаюць на яго элементах (напрыклад, ветразях). Па прынцыпу дзеяння падзяляюцца на актыўныя, якія непасрэдна пераўтвараюць энергію ветру ў паступальны рух судна, і рэактыўныя, якія ствараюць упорны ціск за кошт рэакцыі масы вады, якая адкідваецца ў бок, процілеглы руху судна. Цяга суднавага рухача, які выкарыстоўвае магутнасць суднавай энергетычнай устаноўкі, ствараецца за кошт рэактыўных сіл, абумоўленых адкідваннем рабочага асяроддзя (вады) у бок, процілеглы кірунку руху судна. Па характару рабочага асяроддзя суднавыя рухачы падзяляюцца на паветраныя, гідраўлічныя і газавадамётныя[2]. У сваю чаргу, гідраўлічныя суднавыя рухачы падзяляюцца на лопасцевыя, якія ствараюць упор дзякуючы лопасцям, умацаваным на апорнай канструкцыі, і нялопасцевыя, у якіх рэакцыя масы вады (воднапаветранай сумесі) ўспрымаецца нерухомымі дэталямі.

Мерай эфектыўнасці суднавага рухача служыць прапульсіўны каэфіцыент — стаўленне буксіровачнай магутнасці, якая выдаткоўваецца на рух судна з дадзенай скорасцю ходу, да магутнасці механізмаў, прызначаных для той жа мэты. Ён вагаецца ў межах 0,45—0,55[3].

  • Су́днавы руха́ч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 253. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
  • Руха́ч, рухальнік // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 476—477. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).
  • Движитель судовой; Движитель модели судна // Морской энциклопедический справочник. В. 2-х т. (руск.) / Под редакцией академика Н. Н. Исанина. — Л.: Судостроение, 1986. — Т. 1. А—Н. — С. 213. — 512 с.
  • Дви́житель корабля́ (судна) // Военно-морской словарь / Чернавин В. Н. (гл. ред.). — М.: Воениздат, 1990. — С. 123. — 511 с. — 100 000 экз. — ISBN 5-203-00174-X. (руск.)
  • Антоненко С. В. Судовые движители: учебное пособие / С. В. Антоненко; Дальневосточный государственный технический университет. — Владивосток: Изд-во ДВГТУ, 2007. — 126 с. — ISBN 978-5-7596-0745-8. (руск.)
  • Судово́й дви́житель // Большая российская энциклопедия : [в 35 т.] / гл. ред. Ю. С. Осипов. — М. : Большая Российская энциклопедия, 2004—2017.
  • Судовой движитель / Логвинович Э. Г. // Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)