Грамадзянская вайна ў Афганістане (1928—1929)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Грамадзянская вайна ў Афганістане
Пераход чырвонаармейцаў праз раку Душанбінка.
Пераход чырвонаармейцаў праз раку Душанбінка.
Дата лістапад 1928 — кастрычнік 1929
Месца Афганістан
Прычына еўрапейскія рэформы Аманула-хана
Вынік перамога Мухамеда Надзіра
Праціўнікі
Каралеўства Афганістан
СССР:

Каралеўства Афганістан
пры падтрымцы:
Брытанская Індыя

Эмірат Афганістан
Басмачы
Камандуючыя
Аманула-хан
В. М. Прымакоў (Рагіб-бей)
А. І. Чарапанаў (Алі Авзаль-хан)

Мухамед Надзір-шах

Хабібула Калакані
Страты
невядома
120 чал. забітых і параненых
каля 15 тыс. чал. забітых
Агульныя страты
каля 40 тыс. чал. загінулі

Грамадзянская вайна ў Афганістанеузброены канфлікт у Афганістане ў 1928—1929 гадах.

Перадгісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 1928 годзе кароль Афганістана Аманула-хан вярнуўся з паездкі ў Еўропу (у тым ліку СССР), прывёзшы з сабой цэлы комплекс сацыяльных і культурных зменаў для насельніцтва Афганістана. У прыватнасці, усё насельніцтва Афганістана абавязвалася насіць еўрапейскую вопратку. У гэты ж час з’явіліся фатаграфіі каралевы Сарая Тарзі без чадры і ў еўрапейскай сукенцы. Гэта сустрэла рэзкае непрыманне ў афганцаў, і пуштунскія плямёны выступілі за выгнанне Аманулы-хана з жонкай з Афганістана.

Ход канфлікту[правіць | правіць зыходнік]

Супраць эміра Аманулы і яго рэформаў у лістападзе 1928 года ўспыхнула паўстанне сярод племя шынвары ў Джэлалабадзе на паўднёвым усходзе Афганістана, якое ахапіла і правінцыю Лагман. Таджык Бачаі Сака (пазней памяняў імя на Хабібула Калакані), аб’яднаўшы таджыкаў і гільзаі, пачаў наступленне на Кабул з поўначы. Паўстанне ахапіла ўсю краіну, сілы паўстанцаў пачалі падыходзіць да сталіцы і з поўдня.

Армія амаль не аказвала супраціву паўстанцам, да якіх неўзабаве далучыліся басмачы. 14 студзеня 1929 года Аманула-хан абвясціў аб адмене большасці сваіх рэформаў, перадаў уладу свайму брату Інаятуле-хану і бег на поўдзень краіны. Яшчэ праз пару дзён, 17 студзеня Інаятула-хан здаў Кабул без асаблівага кровапраліцця атрадам мяцежнікаў пад камандаваннем Хабібулы. Ён стаў новым эмірам і адмяніў усе пераўтварэнні Аманулы.

Аманула-хан працягнуў барацьбу за трон, і вясной таго ж года ўзначаліў барацьбу супраць Хабібулы і яго саюзнікаў — басмачоў. У красавіку СССР, які вёў з басмацтвам бесперапынную вайну, у падтрымку Амануле накіраваў у Афганістан атрад колькасцю каля 2 тысяч чалавек пад камандаваннем В. М. Прымакова (фармальна атрад падпарадкоўваўся афганскаму генералу Гуляму Набі-хану). На працягу двух месяцаў чырвонаармейцы пры падтрымцы авіяцыі занялі поўнач Афганістана, разграміўшы ключавыя базы праціўніка.

Войскі Амунулы пачалі наступленне на Кабул, аднак у канцы мая 1929 года пацярпелі паразу і спынілі барацьбу. 22 мая Аманула-хан збег у Індыю, даслаўшы Набі-хану тэлеграму з распараджэннем таксама спыніць змагацца, і пакінуць краіну — пасля чаго савецкія войскі вярнуліся на радзіму.

Аднак грамадзянская вайна на гэтым не скончылася. Супраць Хабібулы паўстаў у канцы лета 1929 года ваенны міністр пры Амануле і яго стрыечны брат Мухамед Надзір, які ўзначаліў атрады пуштунаў супраць таджыкаў. Вайна з грамадзянскай ператварылася ў міжэтнічную. Брытанцы дазволілі Надзіру вербаваць прыхільнікаў у брытанскім Пакістане, якія і склалі большасць яго арміі.

Гэты перыяд грамадзянскай вайны ў Афганістане быў найбольш крывавым, загінула да 15 тысяч чалавек толькі сіл Хабібулы. 10 кастрычніка 1929 атрады Мухамеда Надзіра ўзялі Кабул. Хабібула Газі бег, але быў схоплены і пакараны ў горадзе Кахістан на поўначы Афганістана. Мухамед Надзір стаў кіраўніком дзяржавы.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]