Грасіёза

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Грасіёза
парт. Graciosa
Graciosa Azores SW.jpg
Выгляд з паветра
Характарыстыкі
Плошча60,84 км²
Насельніцтва4 391 чал.
Шчыльнасць насельніцтва72,17 чал./км²
Размяшчэнне
39°02′38″ пн. ш. 27°59′01″ з. д.HGЯO
АрхіпелагАзорскія астравы
АкваторыяАтлантычны акіян
Краіна
РаёнАзорскія астравы
Грасіёза (Атлантычны акіян)
Грасіёза
Грасіёза
Лагатып Вікісховішча Аўдыё, фота і відэа на Вікісховішчы

Грасіёза (парт.: Graciosa) — востраў у цэнтральнай групе Азорскіх астравоў у Атлантычным акіяне. Плошча - 60,84 км². Насельніцтва (2011 г.) - 4 391 чал.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Востраў Грасіёза знаходзіцца на поўначы цэнтральнай групы Азорскіх астравоў у 36 км на поўнач ад вострава Сан-Жоржы і ў 54,4 км на паўночны захад ад вострава Тэрсейра. Даўжыня з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход - 12,6 км. Найбольшая шырыня - 6,5 км.

Мае вулканічнае паходжанне. Сфарміраваўся ў плейстацэне. З'яўляецца паверхняй падводнага ўзвышша, рыфта Тэрсейра. На паўднёвым захадзе вылучаецца шырокі вулканічны кратар, сцены якога даходзяць да вышыні 402 м. Берагі нізкія, аднак стромкія, і толькі на паўночным захадзе — да 200 м.

Клімат умераны міжземнаморскі. Сярэднегадавая тэмпература — каля +18 °C.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Востраў быў адкрыты партугальцамі ў першай трэці XV ст. У 1440 г. па загаду Генрыха Мараплаўца на ім высадзілі свінняў і авечак для пражытка будучых каланістаў. Аднак першыя перасяленцы з'явіліся толькі ў пачатку другой паловы XV ст. Першым з іх лічыцца Васка Жыл Содра, які перабраўся сюды з-пад Каімбры разам з сям'ёй і служкамі.

Партугальскія і фламандскія пасяленцы займаліся вырошчваннем збожжавых культур і вінаграда. Хутка развіваўся гандаль. У 1486 г. порт Санта-Круз атрымаў прывілегію горада. У 1546 г. гарадскі статус быў нададзены паселішчу Прая. Аднак у XVIXVII стст. астравіцяне моцна пацярпелі ад нападаў англійскіх і галандскіх піратаў.

У XIX ст. асноўнымі заняткамі мясцовых жыхароў сталі трыманне кароў і вытворчасць сыру. Многія з іх наймаліся на іншаземныя гандлёвыя і кітабойныя судны. З канца XX ст. улады вострава праводзяць палітыку захавання экалагічнай чысціні. З 2010 г. тут працуе міжнародная станцыя маніторынга за ядзернымі выпрабаваннямі.

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

Насельніцтва пераважна жыве ў гарадах Санта-Круз-дэ-Грасіёза, які выконвае функцыю адміністрацыйнага цэнтра, і Прая на паўночна-ўсходнім узбярэжжы. Працуюць аэрапорт і марскі порт. Сельская гаспадарка спецыялізуецца на жывёлагадоўлі, вырошчванні збожжавых культур і духмяных траў. Важную ролю адыгрывае рыбалоўства. Маецца дробная кансервавая прамысловасць. Паступова развіваецца турызм.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]