Гродзенскі гарадскі Савет дэпутатаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Гродзенскі гарадскі Савет дэпутатаў
XXVIII скліканне
Тып
Тып аднапалатны
Кіраўніцтва
Старшыня Барыс Васілевіч Фёдараў, Беспартыйны
Структура
Членаў 30
Фракцыі
Выбары
Сістэма галасавання мажарытарная
Апошнія выбары 18 лютага 2018 года
Зала пасяджэнняў
230023, г. Гродна, пл. Леніна, 2/1.
Сайт
Афіцыйная старонка

Гро́дзенскі гарадскі́ Саве́т дэпута́таў — прадстаўнічы орган мясцовага самакіравання на тэрыторыі горада Гродна[1][2][3]. Гарадскі Савет дэпутатаў 28-га склікання абраны 18 лютага 2018 года ў складзе 30 дэпутатаў.

У адпаведнасці з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь гарадскі Савет дэпутатаў выбіраецца гараджанамі таемным галасаваннем тэрмінам на чатыры гады. Паўнамоцтвы Савета захоўваюцца да адкрыцця першай сесіі Савета новага склікання.

Савет забяспечвае на тэрыторыі горада ўзгодненую дзейнасць органаў тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання, у сваёй дзейнасці зыходзіць з інтарэсаў грамадзян, якія пражываюць на тэрыторыі, і агульнадзяржаўных інтарэсаў, удзельнічае ў абмеркаванні пытанняў рэспубліканскага значэння, што закранаюць інтарэсы горада і гараджан, уносіць па іх свае прапановы ў вышэйстаячыя органы.

Савет ажыццяўляе сваю дзейнасць праз сесіі, прэзідыум, пастаянныя і часовыя камісіі, а таксама шляхам рэалізацыі дэпутатамі сваіх паўнамоцтваў у парадку, пастаўленым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь. Савет самастойна вызначае парадак сваёй дзейнасці, падсправаздачны грамадзянам, якія пражываюць на тэрыторыі горада і адказны перад імі. Дзейнасць Савета забяспечваецца за кошт сродкаў адпаведнага мясцовага бюджэту.

Савет арганізуе сваю працу на аснове рэгламенту, у якім вызначаецца парадак падрыхтоўкі, занясенні і разгляды пытанняў на пасяджэннях Савета і яго камісій, галасаванні па прыманых рашэннях, фарміраванні і дзейнасці камісій Савета, заслухоўванні справаздач аб іх працы, разглядзе дэпутацкіх запытаў, арганізацыі папярэдняга абмеркавання насельніцтвам важных пытанняў мясцовага значэння і рашэнні іншых пытанняў арганізацыі працы Савета і яго камісій, а таксама адказнасць дэпутатаў у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь за сістэматычны неўдзел у працы Савета без уважлівых прычын.

Структура і формы дзейнасці[правіць | правіць зыходнік]

Савет самастойна ўтварае свае органы, вызначае іх структуру і паўнамоцтвы. У межах сваёй кампетэнцыі Савет незалежны. Старшыня Савета і яго намеснік абіраюцца з ліку дэпутатаў на сесіі Савета.

Асноўнай формай працы дзейнасці Савета з’яўляецца сесія, якая склікаецца па меры неабходнасці, але не радзей за адзін раз у квартал. Па пытаннях, разгледжаных на сесіях, Савет прымае рашэнні, якія абавязковыя для выканання гарадскім выканаўчым камітэтам, адміністрацыямі раёнаў горада, іншымі размешчанымі на тэрыторыі горада дзяржаўнымі органамі, а таксама прадпрыемствамі, арганізацыямі, установамі і аб’яднаннямі незалежна ад падпарадкаванасці і формаў уласнасці, службовымі асобамі і грамадзянамі. Рашэнні Савета даводзяцца да ведама выканаўцаў не пазней, як у сямідзённы тэрмін з дня прыняцця.

Прэзідыум[правіць | правіць зыходнік]

У склад прэзідыума Савета ўваходзяць старшыня Савета, яго намеснік і старшыні пастаянных камісій Савета. Намеснік старшыні Савета і старшыні пастаянных камісій, якія ўваходзяць у склад прэзідыума, выконваюць свае абавязкі, не парываючы з асноўнай службовай дзейнасцю.

Асноўнай формай дзейнасці прэзідыума Савета з’яўляецца пасяджэнне, якія склікае і вядзе старшыня Савета, а ў яго адсутнасць — намеснік старшыні Савета. Яго рашэнні прымаюцца большасцю галасоў ад яго складу. Пасяджэнне прэзідыума з’яўляецца правамоцным, калі на ім прысутнічае не менш за дзве траціны ад яго складу.

Пастаянныя камісіі[правіць | правіць зыходнік]

Для папярэдняга разгляду і падрыхтоўкі пытанняў, якія адносяцца да распараджэння Савета, а таксама арганізацыі кантролю за выкананнем рашэнняў Савета і вышэйстаячых дзяржаўных органаў гарадскі Савет з ліку дэпутатаў абірае пастаянныя камісіі. Старшыня і намеснік старшыні Савета не могуць уваходзіць у склад пастаянных камісій. Рэкамендацыі пастаянных камісій падлягаюць разгляду адпаведнымі дзяржаўнымі і грамадскімі органамі, прадпрыемствамі, установамі і арганізацыямі.

У наш час (2019) дзейнічае 5 пастаянных камісій[4]:

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Гродзенскі гарадскі Савет народных дэпутатаў створаны ў снежні 1939 у сувязі са скасаваннем Часовага кіраўніцтва. У склад уваходзіла 15 чалавек. У выніку выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў працоўных у снежні 1940 у склад гарадскога Савета было выбрана 180 дэпутатаў. У снежні 1940 адбылася Першая сесія Гродзенскага гарадскога Савета дэпутатаў працоўных 3 кастрычніка 1977

У савецкі час Гродзенскі гарадскі Савет народных дэпутатаў абіраўся тэрмінам на 2,5 гады на аснове ўсеагульнага, роўнага і прамога выбарчага права пры таемным галасаванні. Кіравалася ў сваёй дзейнасці Канстытуцыямі СССР і БССР, пастановамі ЦК КПСС і ЦК КПБ, «Законам Беларускай Савецкай Сацыялістычнай рэспублікі аб гарадскім, раённым у горадзе Савеце народных дэпутатаў Беларускай ССР» і інш. заканадаўчымі актамі СССР і БССР, указамі і пастановамі Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР і Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР, рашэннямі абласнога Савета народных дэпутатаў і яго выканкама[5].

Вырашаў усе пытанні мясцовага значэння, зыходзячы з агульнадзяржаўных інтарэсаў і інтарэсаў грамадзян, кіраваў дзейнасцю раённых у горадзе Саветаў народных дэпутатаў, удзельнічаў у абмеркаванні пытанняў абласнога, рэспубліканскага і агульнасаюзнага значэння. Кіраваў на тэрыторыі Гродна дзяржаўным, гаспадарчым і сацыяльна-культурным будаўніцтвам; зацвярджаў планы эканамічнага і сацыяльнага развіцця, мясцовы бюджэт і справаздачы аб іх выкананні; ажыццяўляў кіраўніцтва над падпарадкаванымі яму дзяржаўнымі органамі, прадпрыемствамі, установамі і арганізацыямі; забяспечваў выкананне законаў, ахову дзяржаўнага і грамадскага парадку, правоў грамадзян; садзейнічаў умацаванню абараназдольнасці краіны. У межах сваіх паўнамоцтваў забяспечваў комплекснае эканамічнае і сацыяльнае развіццё на тэрыторыі горада; ажыццяўляў кантроль за выкананнем заканадаўства размешчанымі на яго тэрыторыі прадпрыемствамі, установамі і арганізацыямі вышэйстаячага падпарадкавання, каардынаваў і кантраляваў іх дзейнасць у вобласці землекарыстання, аховы прыроды, будаўніцтва, выкарыстання працоўных рэсурсаў, вытворчасці тавараў народнага спажывання, сацыяльна-культурнага, бытавога і іншага абслугоўвання насельніцтва. Праца гарсавета будавалася на аснове калектыўнасці кіраўніцтва, галоснасці, рэгулярнай справаздачнасці дэпутатаў перад выбаршчыкамі, калектывамі і таварыствамі, арганізацыямі. Да ўдзелу ў дзейнасці Савета шырока прыцягваліся працоўныя. Сесіі гарсавета склікаліся не радзей як 4 разы на год[5].

На першых сесіях кожнага склікання выбіраўся выканаўны камітэт, утвараліся і выбіраліся пастаянныя камісіі Савета, ствараліся аддзелы і ўпраўленні і зацвярджаліся іх кіраўнікі і склад гарадскога камітэта народнага кантролю, а таксама склады камісій пры выканкаме. Гродзенскі гарсавет 20-га склікання (1987) утварыў 15 пастаянных камісій: мандатную, планава-бюджэтную; па прамысловасці; па транспарце і сувязі; па будаўніцтва і прамысловасці будаўнічых матэрыялаў; па народнай адукацыі; па культуры; па справах моладзі; па гандлі, грамадскім харчаванню і таварах народнага спажывання; па жыллёва-камунальнай гаспадарцы і добраўпарадкаванні; па бытавым абслугоўванні насельніцтва; па соцыялістычнай законнасці і ахове дзяржаўнага і грамадскага парадку; па ахове здароўя і сацыяльным забеспячэнні; па ахове прыроды і рацыянальным выкарыстанні прыродных рэсурсаў; па фізічнай культуры і спорце. У склад гарсавета 20-га склікання былі выбраны 380 дэпутатаў, сярод якіх 243 рабочых і 137 служачых, 170 жанчын, 188 членаў і кандыдатаў у члены КПСС, 68 членаў УЛКСМ[5].

Склад[правіць | правіць зыходнік]

  • Алена Петроўна Бераснева (ад Вераснёўскай выбарчай акругі № 4)[6]

Зноскі

  1. Прайшло першае пасяджэнне Гродзенскай гарадской выбарчай камісіі. Гродзенскі гарадскі выканаўчы камітэт (25 лістапада 2017). Праверана 31 студзеня 2019.(недаступная спасылка)
  2. Вольга Ануфрыева. Гродзенскі гарадскі Савет дэпутатаў — за карэкціроўку бюджэту. «Звязда» (30 сакавіка 2018). Праверана 31 студзеня 2019.
  3. Падведзены вынікі конкурса на лепшую пастаноўку працы КТГС у 2011 году. Гродзенскі гарадскі выканаўчы камітэт (20 лютага 2012). Праверана 31 студзеня 2019.(недаступная спасылка)
  4. Постоянные комиссии Архівавана 3 студзеня 2014.
  5. а б в Гродненский Совет народных депутатов // Гродно: Энциклопедический справочник (руск.) / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1989. — 440 с. — ISBN 5-85700-015-7.
  6. Дэпутаты Гродзенскага гарадскога Савета дэпутатаў. Гродзенскі Дзяржаўны Універсітэт імя Янкі Купалы. Праверана 1 лютага 2019.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гродненский Совет народных депутатов // Гродно: Энциклопедический справочник (руск.) / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1989. — 440 с. — ISBN 5-85700-015-7.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]