Гродна Плюс

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Гродна Плюс
Тэлерадыёвяшчальны канал «Гродна Плюс»
Выява лагатыпа
Краіна  Беларусь
Зона вяшчання  Гродзенская вобласць
Мова вяшчання беларуская
руская
Цэнтр кіравання Гродна
Дата пачатку вяшчання 8 лютага 2008
Уладальнік Гродзенскі гарвыканкам
Кіраўнікі Сяргей Генадзевіч Мазайла
Сайт grodnoplustv.by

«Гродна Плюс» (Тэлерадыёвяшчальны канал «Гродна Плюс») — гродзенскі абласны тэлеканал.[1] Асноўны напрамак канала — інфармаванне жыхароў горада аб усіх найбольш важных падзеях у палітычным, эканамічным, сацыяльным і культурным жыцці абласнога цэнтра і рэгіёна, прапаганда гісторыка-культурнай спадчыны горада Гродна, выхаванне духоўнасці і зварот да агульнапрызнаных чалавечых каштоўнасцяў, правядзенне дзяржаўнай палітыкі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Заснаваны Гродзенскім гарадскім выканаўчым камітэтам 8 лютага 2008 года, як рэдакцыя гарадскога тэлебачання. Першым кіраўніком стаў Аляксандр Іосіфавіч Ласмінскі. У 2012 годзе рэдакцыя ператворана ў ТВРК «Гродна Плюс». Тэставыя эксперыментальныя перадачы гродзенцы ўбачылі падчас VII Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур 1214 чэрвеня 2008 года і свята, прысвечанага 880-годдзю Гродна 13 верасня 2008 года. Рэгулярнае вяшчанне пачалося з кастрычніка 2008 года. Праграмы «Гродна плюс» выходзяць у эфір на ўласным канале ў сетках кабельных аператараў Гродна і ў пакеце ZALA на тэрыторыі Гродзенскай вобласці.[2]

15 кастрычніка 2012 года ўпершыню ў эфір выйшла радыёстанцыя MFM 105,0. З сакавіка 2016 года дырэктарам КУП «Тэлерадыёвяшчальны канал „Гродна Плюс“» стаў Мазайла Сяргей Генадзевіч. З красавіка 2016 года тэлеканал перайшоў на 16-гадзіннае вяшчанне, а з 6 жніўня 2016 года пачаў працу ў HD-фармаце. У верасні з’явіўся яшчэ адзін напрамак дзейнасці — выйшаў у свет першы нумар часопіса «Гродна». У кастрычніку 2016 года тэлеканал «Гродна Плюс» стаў кругласутачным. А з 1 лістапада пачалося вяшчанне ў пакеце ZALA на канале 24.

Кіраўніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]