Перайсці да зместу

Грузд сапраўдны

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Грузд сапраўдны
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Lactarius resimus (Fr.) Fr. 1838


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  945805
EOL  1030238
MB  168431

Грузд сапраўдны, хрушч (Lactarius resimus) — шапкавы базідыяльны грыб з роду млечнік сямейства сыраежкавых.

Шапка дыяметрам 5—20 см, пукатая, потым лейкападобная, з густаапушаным, завернутым уніз краем, слізкая, клейкая, белая, з вялікай колькасцю белага, вельмі едкага млечнага соку, які мае лёгкі пах садавіны і на паветры жаўцее. Пласцінкі зыходныя, частыя, белыя, вузкія. Ножка цыліндрычная, у спелых грыбоў пустая, белая, з бураватымі плямамі. Споры шырокаэліпсоідныя, бледна-жаўтаватыя, дробнабародаўчатыя, амаль шарападобныя. Споравы парашок белы.

Расце вялікімі групамі пераважна ў яловых і бярозавых лясах. На Беларусі пладаносіць у ліпені—жніўні.

Грузд солены.

Ядомы грыб. Спажываецца солены (перад засолкаю адмочваюць, каб не было гаркаты).

  • Прусакова Б. М. Грузды́ // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — С. 133. — 522 с. — 10 000 экз.
  • 34. Lactarius resimus (Fr.) Fr., Epicr. syst. mycol. (Upsaliae): 336, 1838. — Груздь настоящий (сырой). — Грузд сапраўдны. // // Флора Беларуси. Грибы. В 7 т. Т. 1. Boletales. Amanitales. Russulales / О. С. Гапиенко, Я. А. Шапорова; под ред. В. И. Парфёнова. — Мн.: Беларуская навука, 2012. — С. 119, 229. — 199 с.: ил. — 700 экз. — ISBN 978-985-08-1458-6, ISBN 978-985-08-1482-1 (т. 1).