Грэчаская салата
Выгляд
Грэчаская салата | |
---|---|
грэч. Χωριάτικη σαλάτα | |
![]() | |
Уваходзіць у нацыянальныя кухні | |
грэчаская кухня[d] | |
Краіна паходжання |
![]() |
Названа ў гонар | Грэцыя |
![]() |
Грэчаская салата (ж.р.), у арыгінале салата Харыятыкі (грэч. χωριάτικη σαλάτα -- сялянская салата) — грэчаская салата з таматаў, агуркоў, феты, шалоту і маслін, запраўленая аліўкавым алеем з соллю, чорным перцам, мацядрушкай. Ключавы кампанент салаты -- фета, традыцыйны грэчаскі сыр з авечага ці казінага малака. Падчас посту замест феты ужываюць соевы сыр тофу. Часта ў салату дадаюць салодкі перац, радзей — каперсы або анчоусы. У англамоўных краінах у рэцэпт заўсёды ўключаюць ліставую салату, звычайна — цыбулю ці салодкі перац; часам дадаюць і іншыя інгрэдыенты. У самой Грэцыі такія варыянты амаль не сустракаюцца. Салату гатуюць з буйна пасечанай, а не здробленай гародніны.

Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Грэчаская салата
- Рэцэпт грэчаскага салат(недаступная спасылка)