Мацярдушка звычайная

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Мацярдушка звычайная
Origanum vulgare - harilik pune.jpg
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Origanum vulgare L.

Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  32632
NCBI  39352
EOL  579367
IPNI  453395-1
TPL  kew-143954

Мацярдушка звычайная[3][4] (Origanum vulgare) — шматгадовая травяністая расліна сямейства губакветных.

Назва[правіць | правіць зыходнік]

Мацярдушка звычайная, мацердушка, мацержанка[5], мацердушка[6], душанка, мята глухая, мята палявая[7], лябёдка, мацеранка[8], зянощка, мята глухая, мята лясная, пчалалюб[9][10][11], бабіна душыца, мацярынка, бабіна душыца (раней вельмі шырока ўжывалася пры жаночых захворваннях), душанка. Блізкая сваячка маярану, таму яшчэ называлася «дзікі маяран»[12].

Батанічнае апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Батанічная ілюстрацыя

Вышыня да 50 см з маленькімі авальным лісцем і ружовымі кветкамі. Расце па ўсёй Беларусі, пераважна на ўскрайках лясоў, на пагорках з сухой, вапнавай асновай. Можна ўжываць у тых самых стравах. Трава змяшчае эфірны алей, дубільныя рэчывы і вітамін C.

Значэнне і выкарыстанне[правіць | правіць зыходнік]

Bombus lucorum - Origanum vulgare - Keila.jpg

У сучаснай беларускай кулінарыі амаль не выкарыстоўваецца. Лісце мацярдушкі можна дадаваць у супы (напрыклад, гарохавы), да баранавай пячонкі, вэнджаных кілбас, да страў з яек, салаты з садавіны (асабліва фасолі). Вельмі папулярная прыправа ў Італіі, адзін з сімвалаў італьянскай кухні (лісце дадаюць у соўсы, салаты з таматаў, баклажанаў, цукіні і іншыя, прыпраўляюць стравы з марской рыбы і мяса, апроч бараніны; абавязковы кампанент сапраўднай піцы), а таксама ў Францыі, Грэцыі, вядомая з антычнасці. Грэчаская назва oregano (таксама гандлёвая назва на міжнародным рынку) азначае «радасць гор».

Даўней шырока ўжываўся ў народным побыце Беларусі, Украіны і іншых славянскіх краін: некалькі сцяблоў мацярдушкі клалі ў бочку пры засолцы агуркоў, адвар травы дадавалі ў квас, сухой травой абкурвалі глечыкі з-пад малака, у хатнім піваварстве ўжывалі заміж хмелю, пучкі развешвалі па сценах шляхецкіх абораў дзеля дэзінфекцыі. Перад заваркай кветкі разам са сцяблом разміналі.

Адвар мацярдушкі — папулярны сродак як народнай, так і афіцыйнай медыцыны (ад захворванняў нервовай сістэмы, органаў стрававання); яго пілі і ў якасці гарбаты. Эфірны («хмелевы») алей з мацярдушкі ужываецца для араматызацыі мыла, губной памады, зубной пасты. Збіраюць у перыяд цвіцення разам з кветкамі; спецыфічныя смак і водар найлепш развіваюцца пры інтэнсіўным сонечным асвятленні, таму яны больш выражаныя ў імпартнага прадукту, чым у мацярдушкі, вырашчанай у нашых шыротах.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 90. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Лекарственные растения и и их применение. Изд. 5-5, перераб. и доп. «Наука и техника». Мн., 1974. 592 с. с ил. (АН БССР. Ин-т эксперим. ботаники им. В. Ф. Купревича)
  5. Federowski M. Lud Bialoruski na Rusi litewskiej. Krakow, I, 1897
  6. Анненков Н.(руск.) бел. Ботанический словарь, Спб, 1878
  7. Ганчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. Горы-Горки, 1927
  8. З. Верас, Беларуска-польска-расейска-лацінскі ботанічны слоўнік, Выданне газеты «Голас беларуса», Друкарня С. Бэкэра. Вiльня, Субач 2, 1924
  9. Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларуси, т. III. Горы-Горкі, 1927
  10. Рытов М. В.(руск.) бел. Русские лекарственные растения. т. I. Петроград, 1918
  11. Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев.
  12. Белы А. Мацярдушка // Праект «Наша ежа»

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Белы А. Мацярдушка // Праект «Наша ежа»