Грэчка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Грэчка

Грэчка звычайная
Навуковая класіфікацыя
Царства: Расліны
Аддзел: Пакрытанасенныя
Клас: Двухдольныя
Парадак: Драсёнакветныя
Сямейства: Драсёнавыя
Род: Грэчка
Навуковая назва
Fagopyrum Mill.
ITIS  21281
NCBI  3616

Грэчка (Fagopyrum) - род аднагадовых травяністых раслін, сямейства драсёнавых. Амаль усе віды вырошчваюцца ў якасці сельска-гаспадарчай культуры, зерні грэчкі выкарыстоўваюцца ў якасці крупы.

Прадстаўнікі роду дасягаюць вышыні 1,5 м. Квіце ў канцы лета, кветкі маюць белую або ружовую афарбоўку.

Гісторыя культуры

Радзімай грэчкі з'яўляецца Паўднёва-усходняя Азія, адкуль магчыма, каля 6000 гадоў да н.э. распаўсюдзіўся на Цэнтральную Азію і Тыбет, а затым на Блізкі Усход і ў Еўропу. Адамашванне хутчэй за ўсё, адбылося ў заходнім рэгіёне Кітая - Юньнань.

Грэчка была адной з самых ранніх культур, якую завезлі еўрапейцы ў Паўночную Амерыку. Кругасветнае распаўсюджванне было завершана ў 2006 годзе, калі некаторыя віды грэчкі распрацаваныя ў Канадзе былі пасаджаны ў Кітаі.

У прамысловасці

Сто гадоў назад Расія была сусветным лідарам у вобласці вытворчасці грэчкі. Раёны гадоўлі ў рускай імперыі былі ацэнены ў 6,5 млн. акраў (26000 км²), за ёй шла Францыя (0,9 млн. акраў; 3500 км²). У 1970 г. Савецкі Саюз вырасціў прыкладна 4,5 млн. акраў (18000 км²) грэчкі.

Краіны-лідэры

Становішча на 2005 год.

Гл. таксама