Губанавыя
Выгляд
| Губанавыя | |||||||||||||||||||||||||||||||||||
| Самец Gomphosus varius | |||||||||||||||||||||||||||||||||||
| Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||||||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||||||||||||||||
| Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
Labridae Cuvier, 1816 | |||||||||||||||||||||||||||||||||||
| |||||||||||||||||||||||||||||||||||
Губа́навыя (Labridae) — сямейства рыб атрада губанападобных.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Даўжыня ад 6 см да 3 м, маса да 100 кг. Афарбоўка, асабліва ў самцоў, яркая: на жаўтаватым або зеленаватым фоне ярка-чырвоныя, блакітныя, фіялетавыя або аранжавыя палоскі і плямкі, якія мяняюцца. Губы звычайна тоўстыя (адсюль назва). Зубы на сківіцах моцныя, іклападобныя.
Пашырэнне
[правіць | правіць зыходнік]Апісана звыш 50 родаў, да 600 відаў. Пашыраны ва ўсіх акіянах, пераважна ў трапічных і субтрапічных водах. Асобныя віды даходзяць на поўнач аж да берагоў Нарвегіі. Жывуць у прыбярэжнай зоне.
Асаблівасці біялогіі
[правіць | правіць зыходнік]Некаторыя губанавыя адкладваюць ікру ў гнёзды з водарасцей і ахоўваюць яе. Большасць корміцца бентасам (малюскамі).
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Губанавыя // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 5).