Гуд (легендарны князь)
Гуд | |
---|---|
Род дзейнасці | легендарны князь готаў |
Гуд — персанаж беларускіх паданняў, важак варожага племя.
Паданне пра Гуда запісаў у Ігуменскім павеце ў ХІХ ст. Генрых Татур. Паводле падання, Гуд быў важаком варожага племя, якое ўварвалася на тэрыторыі племя дулаў. Гуд выклікаў на двубой важака дулаў Кумара і адсек яму галаву. Землі дулаў былі захоплены.
Імаверна, паданне адлюстроўвае рэальныя падзеі II-IIІ стст. на тэрыторыі Беларусі, калі праз яе ішлі плямёны готаў, увасабленнем якіх і стаў Гуд. Мясцовыя плямёны, у тым ліку дулы (напэўна, дулебы), былі заваяваны і сталі даннікамі Гоцкай дзяржавы.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Гiсторыя Асiповiцкага края(недаступная спасылка)
Глядзіце таксама[правіць | правіць зыходнік]