Оюм

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Гоцкая дзяржава)
Аранжавым афарбавана тэрыторыя распаўсюджвання чарняхоўскай культуры у III стагоддзі

Оюм (гоцк.: Aujom «рачная вобласць», «краіна вод») — паводле гоцкага гісторыка Іардана, частка Скіфіі, у якую прывёў народ готаў іх кароль Філімер, прыцягнуты «вялікім багаццем тых краёў». Па словах гісторыка, гэта мясцовасць «акружана зыбкімі балотамі і вірамі». Раней готаў яе займаў народ спалаў.

Лакалізацыя[правіць | правіць зыходнік]

Оюм традыцыйна лакалізуецца ў Прыдняпроўі. Л. М. Гумілёў гаворыць пра тое, што готы займалі правабярэжжа Дняпра; савецкія каментатары «Гетыкі» атаясамляюць Оюм са скіфскай Гілеяй (левабярэжжа ніжняга Дняпра). Не выключана, што менавіта з прычыны рассялення па розныя бакі Дняпра адбыўся падзел гоцкага народа на остготаў і вестготаў. Першымі кіраваў род Амалаў, другімі — род Балтаў.

Акадэмік В. В. Сядоў , на падставе археалагічных знаходак, лакалізуе Оюм, гоц. Aujom «водная краіна», ням. Aue «тэрыторыя акружаная вадой, багністая мясцовасць», у раёне абмежаваным з усходу Пінскімі балотамі, з поўначы Нараўскімі балотамі, з захаду — багністай мясцовасцю на памежжы з Любельшчынай[1], паколькі, паводле даных археалогіі, шлях готаў з вельбарскай культуры праходзіў на ўсход ад Віслы да сярэдняга Днястра, дзе яны і раздзяліліся.

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

Іардан прызнае, што крыніцамі яго звестак пра прарадзіму готаў служылі народныя паданні і праца Аблавія: «гэта ўзгадваецца ў старажытных іх песнях як бы накшталт гісторыі і для ўсеагульнага ведання». Паданні пра войны готаў з гунамі і пра знаходжанне першых на Дняпры захавалі некаторыя скандынаўскія «сагі даўніх часоў». Найбольш цікавая сярод іх сага пра Хервёр, дзе апісана бітва гунаў і готаў, а таксама згадана гоцкая сталіца на Дняпры — Археймар. У археалагічным плане Оюму адпавядае чарняхоўская культура.

Гоцкі правадыр выклікае гунаў на бой (палатно П. Н. Арба, 1886)

Гібель[правіць | правіць зыходнік]

Скарыстаўшыся крызісам рымскай дзяржаўнасці ў III стагоддзі, готы пасля некалькіх дзесяцігоддзяў сутыкненняў вымусілі Аўрэліяна вывесці рымскіх салдатаў з Дакіі. Для ўласнай абароны ад качэўнікаў, магчыма, імі былі збудаваны Зміевы валы. У апошняй траціне IV стагоддзя, пры Германарыху, пад ціскам орд гунаў, якія наступалі з усходу, готы былі вымушаны пакінуць Оюм і перасекчы межы Рымскай імперыі. Кульмінацыяй гоцкага ўварвання стаў разгром імператарскай арміі пры Адрыянопалі ў 378 годзе.

У германскім эпасе[правіць | правіць зыходнік]

У Сазе пра Інглінгаў згадваецца пра Вялікую ці Халодную Швецыю на поўнач ад Чорнага мора. Самая вядомая рака гэтай краіны Танаіс, у нізоўях якой размешчана краіна Ванаў, а на ўсход Асгард.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Забелин И. Е. Заметка о древности днепровского Олешья. — «Археологические известия и заметки» — М., 1895, № 1, стр. 1—3. (руск.)
  • Браун Ф. А. Разыскания в области гото-славянских отношений. — СПб.: Типография Императорской Академии наук, 1899. (руск.)