Гунванфу

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Гунванфу
39°56′12″ пн. ш. 116°22′46″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Сайт pgm.org.cn
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гунванфу (кіт. 恭王府, піньінь Gōng Wáng Fǔ), Палац князя Гуна — палацава-паркавы ансамбль  (руск.) у раёне Січэн  (руск.) Пекін, сталіца КНР. Сёння на яго тэрыторыі знаходзіцца адкрыты для прагулак парк, а таксама дзейнічаюць музей і тэатр.

Гісторыя Гунванфу[правіць | правіць зыходнік]

Палац быў пабудаваны ў 1776 годзе для знакамітага фаварыта  (руск.) імператара Цяньлуна (Дынастыя Цын) — усёмагутнага Хэшэня. Гэта быў самы буйны княскі палац таго часу, па сваім маштабе ён саступаў толькі імператарскаму палацу Гугун. Агульная плошча комплексу — 60 тысяч м². На яго тэрыторыі размешчана больш за 30 архітэктурных ансамбляў, выкананых у розных стылях.

Пасля смерці першага ўладальніка палаца яго заступніка-імператара абвінавацілі ў карупцыі і казнакрадстве, палац быў канфіскаваны і перайшоў да Айсіньгёро Юнліня, які насіў тытул «удзельны князь Цын» (庆郡王, Цын-Цзюньван). Калі яго ўнук, Айсіньгёро Ікуан, быў паніжаны ў тытуле да «бэйлэ», то палац быў канфіскаваны унутраным сакратарыятам, і перададзены Айсіньгёро Ісіню, які меў тытул «вялікі князь Гун» (恭亲王, Гун-цыньван). З таго часу рэзідэнцыя і набыла сваю сучасную назву.

У 1982 годзе Гунванфу быў уключаны ў рэестр дзяржаўнай культурнай спадчыны Кітая.

У 1996 годзе для наведвання публікі быў адкрыты парк, а ў 2008 — увесь комплекс.

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Музей[правіць | правіць зыходнік]

У 2005 было прынята рашэнне аб ператварэнні Гунванфу ў музей княжацкіх палацаў. На той момант у Гунванфу практычна не захаваліся карціны, каліграфічныя працы і іншыя прадметы інтэр’еру з часоў княжацкай рэзідэнцыі. Шмат што было распрададзена за мяжу ў розныя гады, таму для стварэння музея прыйшлося закупляць антыкварныя прадметы. Частка экспанатаў была атрымана ў дар.

Для аднаўлення выгляду палаца былі выкарыстаны захаваныя ў бібліятэцы Політэхнічнага універсітэта Цынхуа матэрыялы і карціны, якія распавядаюць аб планіроўцы рэзідэнцыі Гунванфу. Значная частка гэтых матэрыялаў была складзена вядомым архітэктарам Лян Сычэнам  (руск.) і яго калегамі[1].

Адрэстаўраваны палац быў адкрыты як музей 24 жніўня 2008 года.

Тэатр[правіць | правіць зыходнік]

Будынак тэатра знаходзіцца на адной з трох асноўных восяў планіроўкі комплексу — усходняй. Яго плошча складае 685 м². Будаўнічым матэрыялам паслужыла дрэва.

У паўднёвай частцы будынка размешчаны памост, паміж якім і шырмай з самшыту знаходзіцца сцэна. Сцены і столь пакрытыя роспісам з арнаментам гліцыніі, шырма ўпрыгожана гравюрай, падлога пакрыта квадратнымі пліткамі.

Зала разлічана на 200 месцаў. Тут праходзяць спектаклі Пекінскай оперы  (руск.), выступленні артыстаў кітайскага цырка і іншыя мерапрыемствы. Падчас спектакляў дзяўчыны ў касцюмах, стылізаваных пад часы дынастыі Цын, падносяць гасцям чай, дэсерты, закускі[2].

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Афіцыйны сайт комплексу Гунванфу. (кіт.)