Забаронены горад

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Забаронены горад
Forbidden City1.JPG
39°54′57″ пн. ш. 116°23′27″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Архітэктар Kuai Xiang[d]
Дата заснавання 1420
Сайт dpm.org.cn(англ.)
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Забаронены горад (кіт. спр. 紫禁城, піньінь Zǐjìnchéng, пал. Цзыцзіньчэн, літаральна: «Пурпурны забаронены горад»; у нашы дні звычайна завецца кіт. спр. 故宫, піньінь Gùgōng, пал. Гугун, літаральна: «Старажытны палац»[1]) — самы вялікі палацавы комплекс у свеце (961x753 метраў, 720 тыс. м²), галоўны палацавы комплекс кітайскіх імператараў з XV па пачатак XX стагоддзя. Знаходзіцца ў цэнтры Пекіна, на поўнач ад галоўнай плошчы Цяньаньмэнь і на ўсход ад азёрнага квартала (рэзідэнцыі сучасных кіраўнікоў краіны).

Адсюль Паднябеснай кіравалі 24 імператара дынастый Мін і Цын. Першым з кітайскіх аб’ектаў занесены ЮНЕСКА ў спіс сусветнай спадчыны чалавецтва1987 г.).

Асноўныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]

Агульная плошча — 720 тыс. кв. м; палацавы комплекс налічвае 8707 пакояў (па легендзе — 9999). Акружаны сцяной даўжынёй 3400 м і ровам з вадой, які завецца «Залатая вада». У яго ўзвядзенні бралі ўдзел мільён будаўнікоў і 100 тыс. іншых спецыялістаў — майстроў разьбы па камені, дрэву, мастакоў і г.д. Вядуць у яго з плошчы Цяньаньмынь Вароты Нябеснага Спакою. Назва якіх пайшла з-за абмежаванага доступу на тэрыторыю комплексу падчас імперыі (яшчэ ў XIX ст. замежнікі амаль ніколі там не бывалі, таму калі Пекін быў узяты ў 1900 г. пры здушэнні Баксёрскага паўстання, шмат хто з еўрапейцаў і амерыканцаў пісалі, як яны змаглі ўпершыню наведаць таямнічы палацавы комплекс).

Чарапаха ў Забароненым горадзе

Забаронены горад будаваўся па загаду імператара Чжу Дзі, які кіраваў пад дэвізам «Юнлэ» і рыхтаваўся перанесці сталіцу з Нанкіна ў Пекін. У той жа самы час імператар разгарнуў іншы параўнальны па маштабах праект: будаўніцтва комплексу даоскіх храмаў і манастыроў на гары Уданшань,[2] які, зрэшты ён так і не наведаў.

У Цынскую эпоху шматлікія імператары завітвалі ў Забаронены горад толькі для фармальных прыёмаў, праводзячы большую частку часу за горадам, у Летнім палацы ці палацы Юаньмін'юань.

Сцяг ЮНЕСКА Сусветная спадчына ЮНЕСКА, аб'ект № 439
рус.англ.фр.


Зноскі

  1. Як намінальны назоўнік, слоўнікі перакладаюць 故宫 (gùgōng) як «палац былой імператарскай дынастыі»
  2. Guo, Changjian; Song, Jianzhi; Feng, Lingyu (2003). World heritage sites in China. Wuzhou Chuanbo Chubanshe. ISBN 7508502264. http://books.google.com/books?id=HGHSpeu8iAEC&pg=PA118. 

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]