Перайсці да зместу

Густаў Вяльгорскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Густаў Вяльгорскі
Кердэя[d]
Кердэя[d]
маршалак шляхты Люцынскага павета[d]
1837 — 1840

Нараджэнне 1798
Смерць 29 кастрычніка 1873(1873-10-29)
Род Вяльгорскія[d]
Бацька Міхал Вяльгорскі[d]
Маці Аляксандра з Курдваноўскіх[d]
Жонка Анеля з Карніцкіх[d] і Клацільда з Шадурскіх[d]
Дзеці Марыя з Вяльгорскіх[d]

Густаў Аляксандр Міхал Вяльгорскі (польск.: Gustaw Aleksander Michał Wielhorski; 1798 — 29 кастрычніка 1873, Паляны) — дзяржаўны службовец, граф.

Паходзіў з графскага роду Вяльгорскіх. Нарадзіўся ў 1798 годзе ў сям’і Міхала Вяльгорскага і Аляксандры з Курдваноўскіх.

Маршалак шляхты Люцынскага павета ў 1837—1840 гадах[1].

Памёр 29 кастрычніка 1873 года ў Палянах. Пахаваны ў Навасёлках.

Пабраўся першым шлюбам 21 лістапада 1835 года ў Асвеі з Анэляй з Карніцкіх, дачкой Мікалая Карніцкага, люцынскага павятовага маршалка, і Дароты са Шчытоў-Неміровічаў. З ёй меў сямёра дзяцей.

У другім шлюбе з Клацільдай з Шадурскіх, дачкой Юзафа Шадурскага і сястрой віцебскага губернскага маршалка Ігната Шадурскага[1].

Зноскі