Альжбета Юзафаўна Агінская
Выгляд
| Альжбета Вяльгорская з Агінскіх | |
|---|---|
| Герб «Агінскі» | |
| Нараджэнне | 1731[1][2] |
| Смерць |
30 студзеня 1771[3][2] |
| Род | Агінскія |
| Бацька | Юзаф Тадэвуш Агінскі[1][2] |
| Маці | Ганна Вішнявецкая[d][1][2] |
| Муж | Міхал Вяльгорскі[d][1][2] |
| Дзеці | Міхал Вяльгорскі[d], Ежы Вяльгорскі[d] і Юзаф Вяльгорскі[d] |
| Грамадзянства | |
Альжбета Вяльгорская, па нараджэнні Агінская (1731—1771, Лучай) — вялікалітоўская арыстакратка.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Са старэйшай лініі княжацкага роду Агінскіх герба ўласнага, малодшае дзіцё ваяводы троцкага Юзафа Агінскага і Ганны з Вішнявецкіх — дачкі апошняга мужскога прадстаўніка роду Вішнявецкіх Міхала Сервацы Вішнявецкага. Страціла маці на першым годзе жыцця, а бацьку — у пяцігадовым узросце, але звестак пра тое, хто займаўся яе выхаваннем няма. Яе брат — кампазітар і паэт Міхал Казімір Агінскі, таксама мела чатырох сясцёр.
У 1754 годзе пабралася шлюбам з кухмістрам вялікім літоўскім Міхалам Вяльгорскім, які таксама рана стаў сіратой.
Альжбета атрымала ў пасаг Ажыгавецкую воласць[4].
Сужэнцы мелі трох сыноў:
- Юрый Міхайлавіч Вяльгорскі (каля 1754—1806), граф, пісар польны літоўскі, расійскі сенатар і обер-гофмаршал
- Міхал Вяльгорскі (1755—1805), граф, генерал-лейтэнант літоўскай арміі, удзельнік руска-польскай вайны (1792) і паўстання Касцюшкі (1794).
- Юзаф Вяльгорскі (1759—1817), граф, дывізіны генерал арміі Варшаўскага герцагства
Зноскі
- 1 2 3 4 Czamańska I. Wiśniowieccy: monografia rodu — Poznań: Wydawnictwo Poznańskie, 2007. — С. 440. — 552 с. — ISBN 978-83-7177-229-0
- 1 2 3 4 5 6 Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku / пад рэд. J. Wolff — Warszawa: 1895. — С. 314.
- 1 2 sejm-wielki.pl — 2002.
- ↑ Вільгорські Архівавана 19 лістапада 2023. (укр.)