Густаў фон Альвенслебен
Густаў фон Альвенслебен | |
---|---|
ням.: Gustav von Alvensleben | |
![]() Генерал Густаў фон Альвенслебен. Малюнак Адольфа Менцэля | |
Дата нараджэння | 30 верасня 1803[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 30 чэрвеня 1881[1] (77 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць |
![]() |
Род войскаў | кавалерыя |
Гады службы | 1821—1872 |
Званне | генерал кавалерыі |
Камандаваў | 4-ы армейскі корпус |
Бітвы/войны |
Аўстра-пруска-італьянская вайна, Франка-пруская вайна 1870—1871 |
Узнагароды і званні | |
![]() |
Густаў фон Альвенслебен (ням.: Gustav von Alvensleben; 30 верасня 1803 — 30 чэрвеня 1881) — прускі генерал. Брат Канстанціна фон Альвенслебена.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Густаў фон Альвенслебен нарадзіўся 30 верасня 1803 года ў Айхенбарлебене, адукацыю атрымаў у Берлінскім кадэцкім корпусе і ў 1821 годзе быў выпушчаны ў армію лейтэнантам.
У 1841 годзе быў узведзены ў капітаны і ў 1847 годзе — у маёры з пераводам у Генеральны штаб. З 1850 года займаў пасаду начальніка штаба 7-га армейскага корпуса, з 1855 года — палкоўнік і з 1858 года — генерал-маёр, у 1861 годзе прызначаны генерал-ад’ютантам прускага караля.
У 1863 годзе, з пачаткам паўстання ў Польшчы, Літве і Беларусі, Альвенслебен быў камандзіраваны ў Санкт-Пецярбург, дзе склаў канвенцыю з князем А. М. Гарчаковым, у якой рускім войскам дазвалялася пераходзіць прускую граніцу для праследавання паўстанцаў; аднак гэта канвенцыя не была ратыфікавана.
У 1865 годзе Густаў фон Альвенслебен быў узведзены ў генерал-лейтэнанты. Ён прымаў дзейны ўдзел у рэарганізацыі прускай арміі перад пачаткам эпохі войнаў за аб’яднанне Германіі і прыняў удзел у войнах з Аўстрыяй у 1866 годзе і Францыяй у 1870—1871 гадах.
У час першай з гэтых кампаній ён знаходзіўся пры галоўнай кватэры, дзе з’яўляўся праціўнікам Мольтке ў яго стратэгічных планах, у час другой — камандаваў 4-м армейскім корпусам, з якім адрозніўся пры Бамоне, пад Седанам і Парыжам. 27 снежня 1870 года расійскі імператар Аляксандр II падараваў Альвенслебену ордэн Святога Георгія 4-й ступені
![]() |
У адплату выдатнай адвагі і ваенных подзвігаў, аказаных у час ваенных дзеянняў у Францыі. | ![]() |
Густаў фон Альвенслебен памёр 30 чэрвеня 1881 года ў Гернродэ.
Сярод іншых узнагарод Альвенслебен меў ордэн «Pour le Mérite».
Зноскі
- ↑ а б Gustav Graf von Alvensleben Erxleben // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]
- Альвенслебены, фон // Алжирские экспедиции — Аракчеев, граф, Алексей Андреевич. — СПб. ; [М.] : Тип. т-ва И. В. Сытина , 1911. — С. 355—356. — (Военная энциклопедия : [в 18 т.] / под ред. В. Ф. Новицкого [и др.]; 1911—1915).
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Нарадзіліся 30 верасня
- Нарадзіліся ў 1803 годзе
- Нарадзіліся ў Саксоніі-Ангальт
- Памерлі 30 чэрвеня
- Памерлі ў 1881 годзе
- Памерлі ў Германіі
- Кавалеры ордэна Чырвонага арла Вялікі крыж
- Кавалеры ордэна Pour le Mérite
- Кавалеры ордэна Дома Гогенцолернаў
- Камандоры Ваеннага ордэна Максіміліяна Іосіфа
- Кавалеры ордэна Грамадзянскіх заслуг Баварскай кароны
- Кавалеры Вялікага крыжа Баварскага ордэна Заслуг Святога Міхаіла
- Узнагароджаныя Ордэнам Альбрэхта
- Камандоры ордэна Фрыдрыха
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Дубовай кароны
- Камандоры ордэна Леапольда I
- Вялікія афіцэры ордэна Ганаровага легіёна
- Кавалеры ордэна Святога Георгія IV класа
- Кавалеры ордэна Святога Уладзіміра
- Кавалеры ордэна Святога Аляксандра Неўскага
- Кавалеры ордэна Святога Станіслава
- Асобы
- Генералы кавалерыі (Прусія)
- Генерал-ад'ютанты (Прусія)
- Род Альвенслебенаў
- Удзельнікі Аўстра-пруска-італьянскай вайны
- Удзельнікі франка-прускай вайны