Гідраргіліт

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Гідраргіліт
Gibbsite Aluminum hydroxide Minas Gerais, Brazil 2998.jpg
Формула Al(OH)3
Колер Бясколерны ці зеленаватага, чырванаватага ці блакітнаватага колеру[1]
Цвёрдасць 2,5—3,5[2]
Спайнасць добрая[2]
Шчыльнасць 2,3—2,4[2] г/см³

Гідраргіліт, Гібсіт (грэч.: hydor + argillos, вада і белая гліна) — мінерал, аксід алюмінію, γ-Al(OH)3 (часам α-Al(OH)3. Утрымоўвае 65,4 % гліназёму (Al2O3); вядомыя прымешкі Fe3+ і Ga3+, якія замяшчаюць ў структуры Al3+. Назва паходзіць ад прозвішча англійскага мінеролага Дж. Гібса (англ.: G. Gibbs).

Крышталізуецца ў манакліннай сінгоніі. Крышталічная структура слаістая, складаецца з двулістных пакетаў (OH), у сярэдзіне якіх размешчаны іоны Al3+. Па слабых міжпакетных сувязях праходзіць добрая спайнасць. Гідрагіліт утварае дробныя тонкапласціністыя, звычайна бясколерныя з перламутравым бляскам крышталікі, а таксама парашкаватыя масы і скарыначкі з радыяльна-прамяністай або лускаватай мікраструктурай. Цвёрдасць па мінералагічнай шкале 2,5—3,5; шчыльнасць 2300—2400 кг/м³. Гідраргіліт звычайна ўтвараецца пры выветрыванні парод, багатых гліназёмам. Разам з іншымі гідравокісламі алюмінію (дыяспар, бёміт) і жалеза гідаргіліт уваходзіць у склад баксітавых руд.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]