Гімалайскія субтрапічныя хваёвыя лясы

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Гімалайскія субтрапічныя хваёвыя лясы — экарэгіён у Бутане, Індыі, Непале і Пакістане.

Дадзены экарэгіён уяўляе сабой велізарны масіў хваёвых лясоў, які працягнуўся на 3000 км і перасякае ніжнія вышыні Гімалайскага хрыбта амаль па ўсёй даўжыні, уключаючы раёны Пакістана, паўночныя індыйскія штаты Джаму і Кашмір , Хімачал-Прадэш, Утаракханд і Сікім, Непал і Бутан.

Флора[правіць | правіць зыходнік]

Пераважнай формай флоры экарэгіёну з'яўляецца лес з засухаўстойлівых дрэў віду Pinus roxburghii з наземным покрывам з густой травы. Частыя пажары не даюць магчымасці з'явіцца падлеску з хмызнякоў. Расліннае покрыва на зямлі складаецца з Arundinella setosa, Imperata cylindrica і Themeda anathera.

Хваёвы лес у асноўным расце на паўднёвых схілах.

Фаўна[правіць | правіць зыходнік]

Хоць экарэгіён і не адрозніваецца багатай разнастайнасцю жывой прыроды, у параўнанні з вільготнымі трапічнымі лясамі, ён мае важнае значэнне як месца пражывання некаторых відаў, асабліва птушак. У дзікай прыродзе водзяцца тыгры (Panthera tigris) і леапарды (Panthera pardus), хоць і ў меншай колькасці, чым у раўнінных раёнах, дзе яны палююць на антылоп, якія пасуцца. Больш тыповымі жывёламі хваёвага лесу з'яўляюцца прадстаўнікі падсямейтва Colobinae.

Відавая разнастайнасць птушак ўключае 480 відаў, у тым ліку 11 эндэмікаў: Arborophila mandellii, Catreus wallichi, Alcippe ludlowi, Brachypteryx hyperythra, Garrulax elliotii, Pnoepyga immaculata, Stachyris oglei, Actinodura nipalensis, Turdoides nipalensis, Spelaeornis badeigularis, Tragopan melanocephalus[1].

Ахова прыроды[правіць | правіць зыходнік]

Гэтым месцам пагражае высечка і распаўсюджванне пашы і ворных зямель. Знікненне лесу правакуе хуткае вымыванне глеб горнай вадой. Найбольш глыбокія змены можна ўбачыць у цэнтральнай і ўсходняй частках Непала, дзе лес быў высечаны пад тераснае земляробства. Ахоўныя тэрыторыі хваёвага лесу невялікія, але часткова ўваходзяць у больш шырокі Нацыянальны парк Джыма Корбета.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]


Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.