Гінькава
Гінькава | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Даўжыня | 2,2 км |
Шырыня | 0,29 км |
Плошча | 0,51 км² |
Аб’ём | 0,00797 км³ |
Даўжыня берагавой лініі | 4,84 км |
Найбольшая глыбіня | 43,3 м |
Сярэдняя глыбіня | 15,4 м |
Гідралогія | |
Тып мінералізацыі | прэснае |
Салёнасць | да 0,17 ‰ |
Празрыстасць | 4 м |
Басейн | |
Плошча вадазбору | 4,4 км² |
Упадаюць | ручай |
Выцякаюць | пратока |
Размяшчэнне | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
|
|
|
|
|
|
Гі́нькава возера — возера ў Глыбоцкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Нехрысць (прыток Авуты), за 33 км на паўночны ўсход ад горада Глыбокае, за 4,5 км на поўнач ад вёскі Зябкі. Трэцяе[1] па глыбіні на Беларусі.
Плошча паверхні возера 0,51² км. Даўжыня 2,2 км, найбольшая шырыня 0,29 км. Даўжыня берагавой лініі 4,84 км. Найбольшая глыбіня 43,3 м, сярэдняя 43,3 м. Аб'ём вады 7,97 млн м³. Плошча вадазбору 4,4 км².
Катлавіна возера лагчыннага тыпу, моцна выцягнутая з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад, серпападобнай формы. Схілы катлавіны вышынёй 20-30 м, вельмі стромкія, пад хмызняком, сугліністыя. У паўднёвай і паўночнай частках возера схілы катлавіны вышынёй да 3—6 м. Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі большай часткай зліваюцца са схіламі катлавіны. Мелкаводдзе (глыбіня да 2 м) вельмі вузкае і займае каля 6 % плошчы возера. Дно да глыбіні 6–10 м пясчанае, глыбей — ілістае. Зарастае слаба.
Возера мезатрофнае з прыкметамі алігатрафіі. Слабапраточнае. У возера ўпадае ручай з Шылаўскага возера[2], выцякае пратока ў раку Нехрысць. Возера зарастае слаба. Шырыня паласы расліннасці да 25 м.
У возеры водзяцца акунь, лешч, сняток, плотка, гусцяра і іншыя віды рыб.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Рачэўскі А. М. Гінькава возера // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.2 / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1983. — Т. 2. — 522 с. — 10 000 экз.
- Блакітны скарб Беларусі: энцыклапедыя / рэдкал.: Г.П. Пашкоў [і інш.]. — Мн., 2007.
- Республика Беларусь. Витебская область. Глубокский район: карта. — Мн.: Белкартография, 2012. — 3 000 экз. (руск.)
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 19. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)