Адна- і двухдомныя, звычайна буйныя, радзей дробныя, меза- і ксерафільныя лістасцябловыя імхі. Дзярнінкі зялёныя ці жаўтавата-зялёныя, больш або менш шаўкавіста-бліскучыя. Сцябло ляжачае ці ўзнятае, 2—10 см даўжынёй, перыста-разгалінаванае, радзей простае, парасткі з кручкаватымі канцамі. Лісце серпападобнае, яйцападобна- або падоўжана-ланцэтнае. Спарагоны на бакавых галінках. Каробачка са спорамі на доўгай ножцы, падоўжана-эліпсападобная ці цыліндрычная. Перыстом двайны. Вечка з бародаўкай або дзюбкай.
Рыкоўскі Г. Ф..Гіпнум // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз.