Перайсці да зместу

Галіна Валянцінаўна Таўлай

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Г. В. Таўлай)
Галіна Валянцінаўна Таўлай
Дата нараджэння 22 верасня 1946(1946-09-22) (77 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Бацька Валянцін Паўлавіч Таўлай
Род дзейнасці музыказнавец, музычны этнограф
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат мастацтвазнаўства[1] (1983)
Альма-матар

Галіна Валянцінаўна Таўла́й[2] (22 верасня 1946, Мінск) — беларускі этнамузыколаг. Кандыдат мастацтвазнаўства (1983).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Дачка В. П. Таўлая[2]. Скончыла Беларускую кансерваторыю (1970). У 1965—1973 гадах выкладала ў музычных школах Мінска. 3 1985 года ў Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Беларускай АН. 3 1996 года Расійскім інстытуце гісторыі мастацтваў.

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Даследуе праблемы функцыянавання, стылістыкі, этнаграфічнага кантэксту, музычнай тыпалогіі, мелагеаграфіі беларускага песеннага фальклору. Аўтар манаграфіі «Беларускае купалле. Абрад, песні» (1986), музычных раздзелаў у тамах серыі «Беларуская народная творчасць»: «Сямейна-бытавыя песні» (1984), «Купальскія і пятроўскія песні» (1985), «Сацыяльна-бытавыя песні» (1987), «Радзіны: Абрад, песні» (1998).

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]