Рыгор Піліпавіч Клікушын
Рыгор Піліпавіч Клікушын | |
---|---|
Дата нараджэння | 4 снежня 1921 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 12 лютага 2014 (92 гады) |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастак |
Месца працы | |
Жанр | графіка |
Вучоба |
Рыгор Піліпавіч Клікушын (4 снежня 1921, сяло Сладкова, Цюменская губерня, РСФСР — 12 лютага 2014) — беларускі мастак-графік, член Саюза мастакоў Беларусі. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 4 снежня 1921 года ў с. Сладкова Цюменскай губерні.
З 1939 па 1941 год выкладаў маляванне ў родным сяле. У 1941 годзе пайшоў на фронт. Пасля заканчэння курсаў тэлеграфістаў служыў у Новасібірскім зенітным палку тэлеграфістам і картографам пры штабе.
У 1946 годзе пераехаў у Віцебск і паступіў у педагагічны інстытут на гістарычны факультэт. У 1950 годзе пачаў выкладаць гісторыю ў мастацка-графічным педагагічным вучылішчы Віцебска (пазней ператворанага ў мастацка-графічны факультэт).
У 1956 годзе скончыў мастацкае аддзяленне Маскоўскага завочнага паліграфічнага інстытута і працягнуў выкладанне ў педінстытуце на ўтвораным у 1959 годзе мастацка-графічным факультэце. У 1964—1970 гг. — загадчык кафедры выяўленчага мастацтва факультэта. У 1970—1995 гг. — мастак-афарміцель Віцебскай абласной друкарні.
Памёр 12 лютага 2014 года.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Г. П. Клікушын — аўтар каля 10 гравюр, 40 творчых малюнкаў. Ім аформлена больш за 70 кніг, сярод якіх кнігі твораў К. Крапівы, К. Паўстоўскага, А. Дзюма, Ч. Дзікенса і іншыя.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Шамшур В. В. Кліку́шын Рыгор Піліпавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — С. 336. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8).
- Нарадзіліся 4 снежня
- Нарадзіліся ў 1921 годзе
- Нарадзіліся ў Ішымскім павеце
- Памерлі 12 лютага
- Памерлі ў 2014 годзе
- Выкладчыкі Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава
- Выпускнікі Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава
- Асобы
- Мастакі паводле алфавіта
- Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, якія не маюць старонак цёзак па прозвішчы
- Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны
- Графікі СССР
- Графікі Беларусі
- Графікі паводле алфавіта