Генрых Яўгенавіч Ціхановіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Г. Ціхановіч)
Генрых Яўгенавіч Ціхановіч
Дата нараджэння 28 мая 1937(1937-05-28)
Месца нараджэння
Дата смерці 29 снежня 2000(2000-12-29) (63 гады)
Месца пахавання
Бацька Яўген Мікалаевіч Ціхановіч
Маці Людміла Галубок[d]
Дзеці Ян Генрыхавіч Ціхановіч[d]
Род дзейнасці мастак, экслібрысіст
Месца працы
Вучоба

Генрых Яўгенавіч Ціхановіч (28 мая 1937, Мінск — 29 снежня 2000, Мінск) — беларускі мастакжывапісец, графік, майстар экслібрыса. Сын Я. Ціхановіча і Л. Галубок.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Мінскае мастацкае вучылішча (1957), Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут (1963). Вучыўся ў А. Малішэўскага, В. Цвіркі. Удзельнічаў у мастацкіх выстаўках з 1963.

Сябра Саюза мастакоў БССР з 1970. У 1997—1998 выкладчык Беларускай акадэміі мастацтваў.

Быў зацікаўлены тэмамі гістарычнага і сацыяльнага характару, стварыў драматычны свет вобразаў, уводзіў у кампазіцыю фантастычныя пласты, ствараў метафарычную прастору, абапіраючыся на канкрэтныя падзеі: «Мірная раніца» (1965), «1905 год» (1966), «Хто з мячом да нас прыйдзе…» (1967), Аблічча вайны" (1985), «Дзяды ў Курапатах» (1992), «Не спі, Радзіма» (1998), «Толькі б не было вайны», «Памяці сына» (абодва 2000). Аўтар партрэтаў «Ля сіняй бухты. М.Багдановіч» (1985), «Францыск Скарына» (1986), «Мой дзед Галубок» (1992), «Янка Купала. Сорак першы», «А. Міцкевіч. Вязень» (абодва 1998) і інш; лірычных пейзажаў «За акном майстэрні» (1985), «Браслаўскі краявід» (1990), «Няміга сніцца мне» (1995), эпахальная карціна «Веру уваскрэснеш», «Бітва пад Воршай» і інш.; серыя акварэлей «Нарачанская сюіта» (1972—1975), «Камаз будуецца» (1974), «Азёры Карэліі» (1980), «Незабыўны Байкал» (1981); афортаў «Наваполацкі нафтаперапрацоўчы камбінат» (1975), «Метрабудаўцы Мінска» (1982—1985); экслібрысаў.

Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, фондзе Беларускага саюза мастакоў, Беларускім музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, Літаратурным музеі Янкі Купалы, Музеі гісторыі тэатральнай і музычнай культуры Беларусі і інш. У Старадарожскім мастацкім музеі захоўваецца да 100 твораў мастака.

Пахаваны на Паўночных могілках[1].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17).
  • Беларускі саюз мастакоў: Энцыклапедычны даведнік / аўтар-складальнік Б. А. Крэпак і інш.. — Мн.: ВТАА «Кавалер Паблішерс», 1998. — С. 580. — 664 с. — 3 000 экз. — ISBN 985-6427-09-6.
  • Художники Советской Белоруссии / редкол.: В. И. Версоцкий, Н. И. Гончаров, Н. Т. Гутиев и др.. — Мн.,: Беларусь, 1976. — С. 342. — 400 с. — 18 000 экз.