Дабрачынная крама

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці

Дабрачынная крама, чарыцішоп (charity shop, thrift shop, thrift store, hospice shop (ЗША, Канада), resale shop (ЗША), op shop (Аўстралія / Новая Зеландыя) (скарачэнне ад «opportunity shop»), second-hand shop (Малайзія)) - рознічная крама пад кіраўніцтвам дабрачыннай арганізацыі ці групы актывістаў з мэтай прыцягнення сродкаў на пэўную мэту.

Дабрачынныя крамы працуюць па тэхналогіі сацыяльнага прадпрымальніцтва, г.зн. займаюцца камерцыйнай дзейнасцю з мэтай збору сродкаў на сацыяльныя патрэбы. Як правіла, дабрачынныя крамы рэалізуюць ахвяраваныя насельніцтвам рэчы. З-за таго, што рэчы ахвяруюцца і ёсць магчымасць арганізаваць працу на льготных умовах у сілу дабрачыннасці праекта, продаж ідзе па нізкіх коштах, што дазваляе прыцягнуць да праекту мноства зацікаўленых.

Звычайна крамы знаходзяцца на самазабеспячэнні, і пасля таго, як пункты выдаткаў пакрытыя, прыбытак накіроўваецца на дабрачыннасць. Пункты выдаткаў уключаюць абсталяванне, зарплаты і арэнду.

Дабрачынныя крамы ў свеце[правіць | правіць зыходнік]

Вялікабрытанія[правіць | правіць зыходнік]

Дабрачынныя крамы ўжо на працягу 50 гадоў паспяхова працуюць у Вялікабрытаніі, ЗША і Аўстраліі. На сённяшні дзень толькі ў Вялікабрытаніі каля 7000 дабрачынных крам, якія збіраюць сродкі для бяздомных дзяцей, хворых на рак, кінутых жывёл, бедных.

У час Першай сусветнай вайны падобныя дзеянні па зборы сродкаў адбываліся, напрыклад, на рынку Стэпфэрд у Лондане.

Была сабрана 50 000 фунтаў для Чырвонага Крыжа.

Адна з першых дабрачынных крам Крыжа была адчынена "Чырвоным Крыжам" на 17-й Олд Бонд стрыт, у Лондане ўжо ў 1941 годзе. Больш чым дзвесце пастаянных і прыблізна 150 часовых (на час вайны) дабрачынных крам была адчынена Чырвоным Крыжам ў 1941-1945 гады. Умова гандлёвай ліцэнзіі крамы, выдадзенай Міністэрствам гандлю, заключалася ў тым, што ўсе тавары, якія прапануюцца для продажу, павінны былі быць падарункамі. Купля для перапродажу была строга забаронена. Усе прыбыткі ад продажаў трэба было перадаць герцагу Gloucester у Чырвоны Крыж і Фонд Святога Джона. Большасць памяшканняў былі вызваленыя ад арэнднай платы, але ў некаторых выпадках уладальнікі пакрывалі выдаткі на ацяпленне і асвятленне.

Некаторыя з першых дабрачынных крам былі адчынены Оксфардскім камітэтам. Так, у снежні 1947 года на Брод стрыт ў Оксфардзе была адчынена дабрачынная крама «сэканд-хэнд» Оксфардскага камітэта дапамогі галадаючым — Oxfam. На сённяшні дзень у Оксфардскага камітэта дапамогі галадаючым найбольшая колькасць дабрачынных крам «сэканд-хэнд» ў Вялікабрытаніі - іх больш за 700.

У брытанскіх дабрачынных крамах «сэканд-хэнд» галоўным чынам працуюць добраахвотнікі. Тавары для продажу на 87% сабраны з ахвяраванняў.[1] Звычайна мясцовыя жыхары прыносяць у краму адзенне ў вялікіх пакетах. Калі магазін размяшчаецца ў прэстыжным раёне, то сярод прадаваемых рэчаў можна лёгка знайсці дызайнерскую вопратку добрай якасці, і дабрачынныя крамы набываюць імідж модных эканамічных стокаў.

Беларусь[правіць | правіць зыходнік]

5 красавіка 2013 года ў Беларусі пачаў працаваць першы чарыцішоп «Калі ласка».[2]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]