Дабрунь (Бранскі раён)
Вёска
Дабрунь
|
Дабрунь[2] (руск.: Добру́нь) — вёска ў Бранскім раёне Бранскай вобласці Расіі.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Першыя дакументальныя звесткі аб Дабруні адносяцца да 1620 года, калі ў пісцовых кнігах Бранскага павета Дабрунь названа ўладаннем князя Рыгора Канстанцінавіча Валконскага.
Да канца XVII стагоддзі з-за набегаў татараў і літоўцаў прыйшла ў запусценне. Да пачатку XVIII ст. — валоданне Свянскага манастыра. У 1711 годзе ў ёй было 19 двароў, у 1745 годзе — 36 двароў, у якіх лічылася 143 душы мужчынскага полу.
У другой палове ХІХ ст. насельніцтва Дабруні стала расці хутчэй, надзельнай зямлі было ўжо недастаткова, каб жыць за кошт сельскай гаспадаркі, і шырокае развіццё атрымала паляўніцтва. Сярод сялян узмацнілася сацыяльнае расслаенне.
Першая школа ў Дабруні адкрылася ў 1895 годзе. У 1904 годзе ў ёй навучалася 50 дзяцей.
У 1932 утвораны калгас «Культура», узбуйнены ў 1960-я гг.; з 1965 саўгас, з 1975 — найбуйнейшая цяплічная гаспадарка вобласці (цяпер СВК «Аграфірма «Культура»). У 1982 годзе адкрыты дом культуры і аддзяленне сувязі.
Адукацыя
[правіць | правіць зыходнік]У вёсцы размешчаны Бранскі раённы ліцэй №1.