Дагавор аб дружбе і граніцы паміж СССР і Германіяй

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Дагавор аб дружбе і граніцы паміж СССР і Германіяй
Падпісаны
- месца
28 верасня 1939
Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік Масква, СССР
Падпісаны Вячаслаў Молатаў
Іаахім фон Рыбентроп
Бакі Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік СССР
Сцяг Нацысцкай Германіі Трэці рэйх
Wikisource-logo.svg Вікітэка тэкст:
:ru:Германо-Советский Договор о дружбе и границе между СССР и Германией от 28.09.193928.09.1939
Падпісанне дагавора
Карта да дагавора, апублікаваная ў савецкім друку, падпісана Сталінам і Рыбентропам (фактычна падробка, таму што граніцы носяць анахраністычны характар, так граніцы Літвы паказаны станам на снежань 1940 года (ужо пасля перадачы Літоўскай ССР часткі тэрыторыі БССР), граніцай СССР з Румыніяй паказаны Прут а не Днестр, але Букавіна ўся румынская, пры гэтым граніца Германіі і Літвы ў раёне Клайпеды (перададзенай Германіі ў сакавіку 1939) паказана пункцірам, хоць граніцы Славакіі і Венгрыі адпавядаюць зменам сакавіка 1939 года
Падпісанне дагавора. Злева направа: саветнік МЗС Германіі па прававых пытаннях Фрыдрых Гаус(ням.) бел., прадстаўнік МЗС Германіі Андар Генке(ням.) бел., перакладчык Густаў Гільгер, начальнік Генштаба РСЧА Барыс Шапашнікаў, пасол СССР у Германіі Аляксей Шкварцаў, старшыня СНК СССР Вячаслаў Молатаў, міністр замежных спраў Германіі Іаахім фон Рыбентроп, генеральны сакратар ЦК УКП(б) Іосіф Сталін

Германа-савецкі дагавор аб дружбе і граніцы — дагавор паміж нацысцкай Германіяй і Савецкім Саюзам ад 28 верасня 1939 года, падпісаны пасля ўварвання ў Польшчу армій Германіі і СССР міністрам замежных спраў Германіі Рыбентропам і народным камісарам па замежных справах СССР Молатавым.

Сакрэтныя дадатковыя пратаколы дагавора карэктавалі «сферы інтарэсаў» Германіі і СССР, абумоўленыя 23 жніўня таго ж года ў пакце Молатава — Рыбентропа, а таксама каардынавалі недапушчэнне «польскай агітацыі» на тэрыторыі захопленай Польшчы[1][2].

Тэкст дагавора і карта з лініяй граніцы паміж СССР і Германіяй былі апублікаваны ў савецкім друку[3][4][5][6], дадатковыя пратаколы (акрамя аднаго, ад 4 кастрычніка 1939) апублікаваны не былі.


Пасля напады Германіі на Савецкі Саюз 22 чэрвеня 1941 года дагавор, гэтак жа як і ўсе астатнія савецка-германскія дагаворы, страціў моц[7]. Пры заключэнні пагаднення Сікорскага — Майскага 30 ліпеня 1941 года савецкі ўрад прызнаваў, што савецка-германскія дагаворы 1939 года страцілі моц у частцы тэрытарыяльных змен у Польшчы.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Да дагавора прыкладаліся тры пратаколы — адзін канфідэнцыйны і два сакрэтныя. Канфідэнцыйны пратакол вызначаў парадак здзяйснення абмену савецкімі і германскімі грамадзянамі паміж абедзвюма часткамі падзеленай Польшчы, а сакрэтнымі карэктаваліся зоны «сфер інтарэсаў» СССР і Германіі ў сувязі з падзелам Польшчы і хуткімі «спецыяльнымі мерамі на літоўскай тэрыторыі для абароны інтарэсаў савецкага боку», а таксама ўсталёўваліся абавязацельствы бакоў спыняць любую «польскую агітацыю», якая закранае інтарэсы бакоў.

У час уварвання ў Польшчу немцы занялі Люблінскае ваяводства і ўсходнюю частку Варшаўскага ваяводства, тэрыторыі якіх, паводле Пакта Молатава-Рыбентропа, знаходзіліся ў сферы інтарэсаў Савецкага Саюза. Для таго, каб кампенсаваць Савецкаму Саюзу гэтыя страты, быў складзены сакрэтны пратакол да гэтага дагавора, паводле якога Літва, за выключэннем невялікай тэрыторыі Сувалкскага раёна, пераходзіла ў сферу ўплыву СССР[1]. Гэты абмен забяспечыў Савецкаму Саюзу неўмяшанне Германіі ў яго адносіны з Літвой, што ў выніку прывяло да анексіі Літвы і стварэння Літоўскай ССР 15 чэрвеня 1940 года[8].

Дапаўненні[правіць | правіць зыходнік]

10 студзеня 1941 года былі заключаны Дагавор аб савецка-германскай граніцы ад ракі Ігоркі да Балтыйскага мора, а таксама пагадненні аб перасяленні этнічных немцаў у Германію з Літоўскай[9], Латвійскай і Эстонскай ССР[10]. Гэтыя пагадненні ўключалі палажэнні аб арганізацыі перасялення і ўрэгулявання маёмасных пытанняў, звязаных з гэтым перасяленнем.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. 1,0 1,1 Тэкст дагавора ў Вікікрыніцах
  2. Безыменский Л. А. Глава 17 — Пятый раздел Польши // Гитлер и Сталин перед схваткой — М.: Вече, 2000. — (Военные тайны XX века). — 10 000 экз. — ISBN 5-7838-0628-5.
  3. Германо-советский договор о дружбе и границе между СССР и Германией // «Правда» : Газета. — 1939. — № 270 (7955). — С. 1.
  4. К заключению советско-германского договора о дружбе и границе между СССР и Германией. — Факсіміле афіцыйнай публікацыі. Архівавана з першакрыніцы 10 ліпеня 2012. Праверана 12 мая 2017.
  5. К заключению советско-германского договора о дружбе и границе между СССР и Германией // «Пионерская правда» : Газета. — 1939. — № 133 (2303). — С. 1.
  6. Демаркационная линия раздела Польши - карта // «Пионерская правда» : Газета. — 1939. — № 133 (2303). — С. 2.
  7. Пакт Молотова-Риббентропа. Об источнике. Историк.Ру (29 жніўня 2014). Праверана 12 мая 2017.
  8. (англ.)  European Parliament (January 13, 1983). "Resolution on the situation in Estonia, Latvia, Lithuania". Official Journal of the European Communities C 42/78. http://www.letton.ch/lvx_eur2.htm. 
  9. Соглашение между Правительством Союза Советских Социалистических Республик и Правительством Германии о переселении германских граждан и лиц немецкой национальности из Литовской Советской Социалистической Республики в Германию, а также о переселении литовских граждан и лиц литовской, русской и белорусской национальностей из Германии (бывшей Мемельской и Сувалкской областей) в Литовскую Советскую Социалистическую Республику. [10 января 1941 г.] // Документы внешней политики. 1940 —- 22 июня 1941 — М.: Междунар. отношения, 1998. — Т. XXIII: в 2-х кн. —- кн.2(1). — С. 306 —- 317. — 448 с.
  10. Соглашение между Правительством Союза Советских Социалистических Республик и Правительством Германии о переселении германских граждан и лиц немецкой национальности с территории Латвийской и Эстонской Советских Социалистических Республик в Германию. [10 января 1941 г.] // Документы внешней политики. 1940 —- 22 июня 1941 — М.: Междунар. отношения, 1998. — Т. XXIII: в 2-х кн. —- кн.2(1). — С. 317 —- 325. — 448 с.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]