Дагу Перынчэк
Дагу Перынчэк | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
турэцк.: Doğu Perinçek | |||||||
![]() | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Партыя заснавана | ||||||
Пераемнік | Партыя распушчана | ||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
17 чэрвеня 1942 (81 год) |
||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя | |||||||
Дзейнасць | палітык | ||||||
![]() |
Дагу́ Перынчэ́к (нар. 17 чэрвеня 1942) — турэцкі палітык.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся ў 1942 годзе ў Газіянтэпе[2] ў сям’і Садыка Перынчэка і яго жонкі Лебібе Алджайту. Скончыў пачатковую школу Анкара Сарар, ліцэй Атацюрка і старэйшую школу Бахчэліўлер Дэнеме[2]. Вучыўся ў Інстытуце імя Гётэ (Германія), але кінуў яго і паступіў на юрыдычны факультэт Анкарскага ўніверсітэта. Пасля заканчэння ўніверсітэта чытаў лекцыі па публічнам праве[2]. Пазней атрымаў доктарскую ступень у Інстытуце Ота Зура[3].
У 1968 годзе прымаў удзел у чарговай спробе адкрыцця часопіса «Aydınlık». Адзін з заснавальнікаў рэвалюцыйнай рабоча-сялянскай партыі Турцыі. 21 сакавіка 2008 года быў арыштаваны як адзін з падазраваных па справе «Эргенекон». 5 жніўня 2013 года быў прысуджаны да пажыццёвага зняволення[4]. У сакавіку 2014 года прысуд адменены[5].
Арышт у Швейцарыі[правіць | правіць зыходнік]
Падчас сваіх візітаў у Швейцарыю Перынчэк неаднаразова называў генацыд армян «вялікай міжнароднай хлуснёй»[6]. У сакавіку 2007 года ён быў прызнаны швейцарскім судом вінаватым у расавай дыскрымінацыі і прысуджаны да 90 дзён турэмнага зняволення і штрафу ў памеры тры тысячы швейцарскіх франкаў[7]. Перынчэк падаў апеляцыю, але Федэральны суд Швейцарыі прызнаў прысуд законным[8]. Пасля гэтага была пададзеная скарга ў ЕСПЧ. У снежні 2013 года ніжняя палата суда ЕСПЧ прызнала, што Швейцарыя парушыла права Дагу Перынчэка на свабоду выказвання[9]. Урад Швейцарыі аспрэчыў гэта рашэнне, але Вялікая Палата суда ЕСПЧ прызнала рашэнне законным[9].
Асабістае жыццё[правіць | правіць зыходнік]
Жанаты. Чацвёра дзяцей, дзве дачкі, Зейнеп і Кіраз, і два сыны, Джан і Мехмет Бару[2][10][11].
Зноскі
- ↑ https://www.bbc.com/turkce/haberler-dunya-44054890
- ↑ а б в г Biography
- ↑ Ayik, Zafer. Perincek: 'I am the architect of the struggle against the Mafia-Gladio dictatorship' , Turkish Daily News (26 лістапада 1996).(недаступная спасылка) See «Who is Perincek?»
- ↑ Турэцкі суд вынес прысуды па справе «Эргенекон»
- ↑ Эрдаган знайшоў тлумачэнне таго, чаму вызвалілі падсудных па справе «Эргенекона»
- ↑ Akkoc, Raziye (15 October 2015). «Right to deny Armenian genocide upheld by European court in to blow Amal Clooney». Daily Telegraph
- ↑ Conviction for denial of Armenia genocide - humanrights.ch . humanrights.ch (12 студзеня 2011). Праверана 4 красавіка 2014.
- ↑ Court confirms verdict against Perinçek Архівавана 24 лютага 2021., SwissInfo, December 19,2007
- ↑ а б European Court confirmsPerinçek's right to freedom of speech . Swissinfo.
- ↑ Arman, Ayşe. En yakışıklı bilimsel sosyalist , Hürriyet (10 чэрвеня 2001). Праверана 7 жніўня 2008.
- ↑ Perinçek: Hz. Muhammed büyük devrim lideri , НТВ-MSNBC (17 ліпеня 2007). Праверана 7 жніўня 2008.